Віталь Воранаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Воранаў
Remove ads

Віта́ль Во́ранаў (18 сакавіка 1983, Мінск) — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык[1].

Хуткія факты Віталь Воранаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім (19911995). Закончыў пяць класаў глыбоцкай музычнай школы па спецыяльнасці фартэпіяна і тры класы па спецыяльнасці саксафон[2]. Папулярызуе беларускую дуду[3].

У 1996 разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані (19992003). Абсальвент універсітэта імя Адама Міцкевіча і універсітэта Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera  (польск.)»[2].

Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[4]. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя Сшыткі» (Гнезна, Польшча), у якім у 2013 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Wielkie Księstwo Białoruś» (Вялікае княства Беларусь)[5]. Праз год публікуе зборнік апавяданняў «Шэптам», заснаваны на матэрыялах фальклорных экспедыцыяў па Палессі і Падляшшы[6][7][8][9][10]. Абедзве кнігі выдадзены ў Польшчы па-беларуску з перакладам на польскую мову. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Дударская Глыбоччына»[11].

Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Віня-Пых» Алана Мілна. Для польскага гурта «Triquetra  (бел. (тар.))» пераклаў лірыку да альбома «Скандал  (бел. (тар.))», што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[2]. Разам з брыт-поп гуртом «Hair Peace Salon» удзельнічаў у музычных праектах грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі! «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з Тузін Гітоў) з беларускамоўнай лірыкай да кампазіцыі «Студзень» (англ.: Ice Age),[12][13][14][15][16] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі) з літаратурным перакладам слоў песні «Цянькі» (англ.: Gipsy),[17] таксама працаваў разам з Atlantica, Tanin Jazz ды іншымі.[12][13]

Піша прозу і палемічныя артыкулы, якія друкуюцца у літаратурных часопісах і беларускай перыёдыцы.[18]

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads