Віталь Віктаравіч Лютыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Віталь Лютыч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[6].

Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў: U-16 (2008), U-18 (2009—2010), U-20 (2011—2012). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.

У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй.

З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)[7].

У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».

У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў»[8], у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей»[9]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[10].

У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара»[11]. Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У сезоне 2022/23 выступаў за расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[12][13].

У жніўні 2023 года заключыў кантракт з сербскім клубам «Злацібор» (Чаеціна)[14]. У лістападзе 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Барнаул» (Алтайскі край)[15]. У маі 2025 года перайшоў у расійскі клуб «Купал-Крыніцы» (Іжэўск)[16].

Remove ads

Дасягненні

Зноскі

  1. Vitali Liutych // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Віталь Лютыч Архівавана 13 лістапада 2015.. Сайт Цмокаў
  3. Виталий Лютыч. Стали мудрее и злее(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  4. Виталий Лютыч. Оптимист(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  5. Виталий Лютыч. Нельзя войти в одну реку дважды? Если зовет тренер сборной, то можно(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  6. Виталий Лютыч. Два месяца предсезонной подготовки вылетели в трубу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  7. Белорус Виталий Лютыч, который пропустил прошлый сезон, подписал контракт с "Нижним Новгородом"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads