Віталь Ігаравіч Новік
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана-Белкарда».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.
У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. 14 верасня 2015 года ў матчы супраць «Мінска» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.
У першай палове сезону 2017 выступаў за дубліруючы склад «Гомеля». У ліпені 2017 года пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[4], за які гуляў да 2018 года.
У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама», а ў 2022 годзе перабраўся ў гродзенскі «Нёман-Белкард».
Remove ads
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads