Віталь Фядосавіч Мядзведзеў
савецкі і беларускі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вiта́ль Фядо́савiч Мядзве́дзеў (нар. 26 верасня 1928, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская акруга, БССР — 17 чэрвеня 2020) — савецкі і беларускі эканамiст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), геаграфічны факультэт (1952). З 1955 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экaномікі АН БССР. З 1961 года — начальнік аддзела Дзяржплана БССР, з 1967 года — дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, з 1973 года — дырэктар БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 года — старшы саветнік інстытута «БелІнфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 1963—2006[3] гадах старшы эканамічны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Працы прысвечаны метадалогіі даследавання, мадэлявання і прагназавання развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэння канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця Беларусі, пабудовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навукі, тэхнікі, вытворчасці. Прапанаваў сістэму метадаў і мадэляў распрацоўкі прагнозаў, схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, распрацаваў сукупнасць навуковых абгрунтаванняў фарміравання і развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву.
Remove ads
Бібліяграфія
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.
Асноўныя працы:
- Удасканаленне рэгіянальнага планавання. — Мн. 1979.
- Сучасны свет і праблемы фарміравання ў Беларусі новай мадэлі сацыяльна-эканамічнай сістэмы. — Мн., 1997..
- Нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2000-05 гг. — Мн., 2000..
- Сусветная эканоміка. — Мн. 2003 (у сааўтарстве).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978), залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2018), медалямі.
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads