Вольга Іванаўна Сцепанковіч

архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Іванаўна Сцепанковіч (нар. 23 студзеня 1960, в. Лугі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Вольга Іванаўна Сцепанковіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19891997 гадах працавала ў Інстытуце «Мінскпраект»; з 1997 года ў «Мінскграда».

Член Саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

Галоўны архітэктар горадабудаўнічых канцэптуальных праектаў: абгрунтаванне магчымасці воднай рэкрэацыі ў г Мінску і лесапаркавым поясе (2000); канцэпцыя планіровачнай арганізацыі тэрыторыі ў раёне Камароўскага рынку (2000); праект планіроўкі Прыроднага парку «Паўночны» (2006); Горадаэканамічнае абгрунтаванне новага жылога раёна Сеніца на свабоднай тэрыторыі ў межах перспектыўнай гарадской мяжы (2007).

Галоўны архітэктар горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання: рэканструкцыі жылой сядзібнай забудовы ў граніцах вуліц Чыгуначная — Прамая — Грушаўская — Гурскага — Прылуцкая — Розы Люксембург — праспект Дзяржынскага — праспект Жукава (2001); рэканструкцыі жылой сядзібнай забудовы ў граніцах праспект Дзяржынскага — праспект Жукава — вул. Чыгуначная (2002); рэканструкцыі жылой сядзібнай забудовы ў граніцах вуліц Аэрадромная — Авакяна — Варанянскага (2003); рэканструкцыі жылой сядзібнай забудовы ў граніцах вуліц Пляханава — Крупскай — Малініна — прыбярэжная зона р. Сляпянка (2003); рэканструкцыі жылой сядзібнай забудовы ў граніцах вуліц Партызанскі праспект — Чалюскінцаў — Амельянюка — Пржавальскага — Ушакова — Катоўскага (2003); жылой сядзібнай забудовы пас. Азярышча (2004); жылога раёна «Паўночны» (2004); жылой сядзібнай забудовы былых в. Цна, Зацень, Цнянка, Навінкі (2004); раёна ў граніцах праспект Незалежнасці — вул. Філімонава — Сляпянская водная сістэма — вул. Макаёнка — парк імя Чалюскінцаў (2006); водна-зялёнай ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ўздоўж р. Лошыца і р. Мышка (2007); тэрыторыі ў граніцах Лагойскі тракт — вул. Валгаградская — вул. Кутузава — вул. Севастопальская (2008).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads