Гаверла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаверлаmap
Remove ads

Гаверла (укр.: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпат ды ўвогуле Украіны, яе вышыня — 2061 м. Знаходзіцца ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей на масіве Чарнагора.

Хуткія факты Гаверла?, Найвышэйшы пункт ...

Мае конусападобную форму з стромкімі паўднёвымі і спадзістымі паўночнымі схіламі. На схілах — формы і адклады плейстацэнавага зледзянення (кары, марэны), каменепады. Узімку бываюць снегавыя лавіны. Сфарміравана пескавікамі і кангламератамі чарнагорскай світы. У ніжняй частцы ўкрыта яловымі лясамі, вышэй — субальпійскімі і альпійскімі лугамі, хмызняковымі пусткамі, месцамі трапляюцца камяністыя россыпы.

Каля падножжа ўсходняга схілу гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад вытоку размешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 метраў.

З вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.

Гаверла з'яўляецца адным з сімвалаў Украіны. Існуе традыцыя падняцця на вяршыні Гаверлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сцяга Украіны ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны — 16 ліпеня.

Remove ads

Турызм

Гаверла з'яўляецца папулярным аб'ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаннем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасці мае высокі ўзровень засмечанасці прывяршынных участкаў, а таксама знішчанае расліннае покрыва на вяршыні.

Пры добрай бачнасці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўскай вобласці: Івана-Франкоўск, Каламыю і Сняцін, а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. З вяршыні Гаверлы выразна бачная закарпацкая гара Петрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор'е можна ўбачыць абсерваторыю Белы слон на гары Поп Іван. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.


Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads