Казімір Францкевіч-Радзімінскі
(1638—1694) падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1 сакавіка 1638, Вільня — 23 жніўня 1694) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын Міхала, стольніка полацкага, і Ганны Кляноўскай.
Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674 і староста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1682, 1688 і 1693; староста крэўскі.
Валодаў Жалудком, Ішчалнай, Нявішай, Галавічполем, Заполлем пад Лідай, дваром у Лідзе і іншымі добрамі. Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.
Remove ads
Сям’я
Быў жанаты з Аляксандрай, дачкой Яна Нарушэвіча. Памёр бяздзетным.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads