Галеніт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галеніт
Remove ads

Галені́т — мінерал, сульфід свінцу (II). Хімічная формула PbS. Сінонімы: свінцовы блішчак[2], свінцовы бляск.

Хуткія факты Галеніт, Формула ...

Змяшчае каля 86,6 % свінцу. Часта змяшчае прымесі срэбра, кадмію, селену, вісмуту, волава, медзі, цынку і інш. Утварае свінцова-шэрыя крышталі і агрэгаты. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,4—7,6 г/см³. Крохкі. Колер сталёвы, шэры з блакітнаватым адлівам, часам прысутнічае пярэстая пабегласць, бляск металічны, злом ступеньчаты, далікатны. Спайнасць дасканалая па кубе. Утварае кубічныя, кубаактаэдрычныя, радзей актаэдрычныя крышталі і суцэльныя масы. Электраправодны[2].

Remove ads

Паходжанне і радовішчы

Радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя ў ЗША, Расіі і інш. Сустракаецца ў асацыяцыі з бурнанітам[3]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў крышталічных фундаментах і пародах дэвону і карбону[2].

Руда на свінец і серабро[2].

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (September 2019) — 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q68325088'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26224004'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads