Супшынка
пасёлак у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Супшы́нка[1] (трансліт.: Supšynka, руск.: Супшинка) — пасёлак у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.
Да 23 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Галоўчынскага сельсавета[2].
Remove ads
Назва
Назва Супшынка адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Supšys. Яно ўтворанае ад асновы Sup- і антрапанімічнага пашыральніка -š-.[крыніца?]
На поўдні ад Супшынкі адыменныя тапонімы Карбатоўка, Рамшына, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Kar-but-as, Ramšys.[крыніца?]
Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).[крыніца?]
Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вяылікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads