Галіна Аляксандраўна Калоева
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Аляксандраўна Калоева (нар. 16 красавіка 1948, г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1971—1977 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 1977—1991 гадах галоўны ландшафтны архітэктар — намеснік галоўнага архітэктара горада Магілёўскага гарвыканкама; у 1991—1996 гадах дызайнер малога прадпрыемства «Стэфанія»; у 1996—2004 гадах намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама; з 2004 года галоўны архітэктар Магілёўскага гарадскога ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Праектнае спецыялізаванае бюро».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, пасля рэарганізацыі — Беларускага саюза архітэктараў; саветнік Беларускага акадэмічна цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры з 2008 года.
Remove ads
Творчасць

Аўтар праекта будынка ДАІ па вуліцы Сіманава[1].
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), граматай Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2008).
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads