Галіна Валянцінаўна Пальянава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галіна Валянцінаўна Пальянава
Remove ads

Галіна Валянцінаўна Пальянава (нар. 7 лістапада 1980(1980-11-07), Свіслач, Гродзенская вобласць) — беларуская лінгвістка, перакладчыца[2].

Хуткія факты Галіна Валянцінаўна Пальянава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Свіслацкую сярэднюю школу № 1 імя Кастуся Каліноўскага з залатым медалём. Без уступных экзаменаў залічана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Стажыравалася ў Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры і Чанстахоўскай вышэйшай педагагічнай школе. У сакавіку—ліпені 2003 года вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Скончыла БДУ з адзнакай па спецыяльнасці «Славянская філалогія». Скончыла аспірантуру БДУ. У 2005—2006 гадах вучылася ў Вроцлаўскім універсітэце па праграме Ураду Рэспублікі Польшча для маладых вучоных.

Кандыдат філалагічных навук. Абараніла дысертацыю па тэме «Дзеяслоўныя дэрывацыйныя спалучэнні ў сучаснай польскай мове». У 2008 годзе атрымала дыплом за найлепшую дысертацыю, прысвечаную польскай тэматыцы, на конкурсе навуковых работ пад патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Даследуе з’яву аналітызму ў славянскіх мовах, аўтар манаграфіі «Глагольные деривационные сочетания в современном польском языке» (Мінск, 2010).

Вымушана звольнілася з пасады дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка. З 2011 года — перакладчыца ў Пасольстве Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь.

Супрацоўнічае з былым Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пятром Краўчанкам. У 2015 годзе падчас урачыстасцей да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, арганізаваных пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, адбылася прэзентацыя невядомых лістоў і дакументаў роду Агінскіх з перакладам на беларускую мову, пра што была публікацыя ў «Звяздзе» ад 4 лістапада 2015 года. Праца над перакладамі лістоў і дакументаў, важных для беларускай гісторыі і культуры, працягваецца. Іншыя культурныя праекты: выставы «Сацыяльныя наступствы Першай сусветнай вайны ў архіўных матэрыялах» (Мінск, 2014), «Пілігрым свабоды» (Нацыянальны мастацкі музей, Мінск, 22 кастрычніка 2015), «Хрышчэнне 966. Ля вытокаў Польшчы» (Касцёл св. Сымона і св. Алены, Мінск, 25 верасня 2016), паказ дакументальных фільмаў «Свет Іосіфа» і «Стэла» (Гродна, 20 лістапада 2016), выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі і альбом «Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс» (Мінск, 2017), выстаўка «Святы крыж супраць свастыкі» (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск, 12 снежня 2017), альбом «Радзівілы: лёсы краіны і роду» (Мінск, 2017), выстаўка «Рада дапамогі габрэям Жэгота» (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Мінск, 19 красавіка 2018).

Разам з сястрой Ірынай Пальянавай падрыхтавала падручнікі «Польский для всех: Читай. Слушай. Говори» (Масква, 2012, 2014, 2016), «Польский язык без трудностей перевода» (Мінск, 2016), «Język polski dla każdego. Польский для всех» (Мінск, 2017), «Język polski. Teksty do uzupełniania i tłumaczenia» (Мінск, 2018)[3], «Język polski dla każdego. Польский для всех. Polish for everyone» (Мінск, 2020, 2022), «Польский для всех. Сборник упражнений» (Мінск, 2023); пераклала з польскай мовы: Славамір Копер «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» (Мінск, 2017, на беларускай мове), Рычард Цвірлей «Контрабанда без правил» (Мінск, 2019) і «Смертельный удар» (Мінск, 2020).

У студзені 2025 года ўпершыню на беларускай мове ў выдавецтве «Новыя веды» выдадзены «Медальёны» Зоф’і Налкоўскай на польскай, беларускай і рускай мовах (у ранейшым перакладзе на рускую мову (1974) былі недакладнасці і не хапала асобных фрагментаў)[крыніца?].

Remove ads

Сям’я

  • Сястра — Ірына Валянцінаўна Пальянава (нар. 7 лістапада 1980) — беларуская лінгвістка.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads