Старашклоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старашкло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Шклоў (не ўваходзіць у склад).
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рыжкавіцкі сельсавет у складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рыжкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарнаруцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Вялікае Чорнае, Лутна, Малое Чорнае і Тросна), са скасаванага Высокаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ганцавічы, Лопавічы і Папоўцы)[1]. 7 сакавіка 1975 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзены вёскі Лутна і Тросна[2]. У 1977 годзе скасавана вёска Іскра (уключана ў склад Шклова)[3]. 14 снежня 2007 года ў склад Шклова ўключаны вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы, цэнтр сельсавета перанесены ў горад Шклоў[4]. 1 сакавіка 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Станцыя Рыжкавічы[5]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарнаруцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: агарагарадок Чарнаручча, вёскі Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны і Тударава), сельсавет перайменаваны ў Старашклоўскі[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1282 чалавекі[7], з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1203 чалавекі[9].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads