Гамарбія

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гамарбія
Remove ads

Гамарбія[1], Хама́рбія[2] (Hammārbya) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—20 см. Карэнішча ніткападобнае, клубень яйкападобны, які прылягае да асновы. Лісце сабрана ў ніжняй частцы сцябла, эліптычнае, з уздуццем у пазусе верхняга ліста. Суквецце — шматкветкавая гронка. Кветкі жаўтлява-зялёныя. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плод — каробачка. Каробачкі эліпсоідныя, 4 × 2 мм. 2n=28[3][4][5].

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на Скандынаўскім паўвостраве, Атлантычнай i Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і, Сібіры.

Сустракаецца ў Еўропе, Японіі, Паўночнай Амерыцы.

Гэты від звычайна расце на адкрытых кіслых сфагнавых балотах, таксама ў вельмі вільготных лясах, і зрэдку па краях ручаёў, на тарфяных балотах і сярод траў[6].

Пагрозы і ахова

Асноўнымі пагрозамі для віду з'яўляюцца высечка лесу, здабыча торфу і асушэнне водна-балотных угоддзяў. Асабліва пад пагрозай від у Еўропе[6].

Занесена ў Чырвоныя кнігі шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ў Чырвоную кнігу Украіны (1996).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Hammarbya paludosa. Das nationale Daten- und Informationszentrum der Schweizer Flora. Архівавана з першакрыніцы 24 вересня 2021. Праверана 24.09.2021. (ням.)
  4. Hammarbya paludosa. Flora of North America. efloras.org. Архівавана з першакрыніцы 17 серпня 2021. Праверана 24.09.2021. (англ.)
  5. Червона книга України
  6. Hammarbya paludosa. The IUCN (7 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 серпня 2021. Праверана 4.09.2021. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads