Ганкураўская прэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганку́раўская прэмія (фр.: Prix Goncourt) — самая прэстыжная літаратурная прэмія Францыі за найлепшы раман, названая ў гонар братоў Ганкур. Прысуджаецца па выніках галасавання сябраў Ганкураўскай акадэміі на спецыяльнай вячэры ў парыжскім рэстаране «Друан». Уручаецца штогод, пачынаючы з 1903. Памер прэміі сімвалічны (цяпер ён складае дзесяць еўра), аднак, як правіла, прысуджэнне прэміі істотна павялічвае продажы рамана-пераможцы і ставіць ягонага аўтара ў першыя шэрагі французскай літаратуры.
Remove ads
Сутнасць прэміі

У Акадэмію Ганкураў уваходзяць дзесяць самых вядомых літаратараў Францыі, якія атрымлівалі сімвалічную плату — 60 франкаў у год. Кожны член Акадэміі мае толькі адзін голас і можа аддаць яго толькі за адну кнігу. Пры роўнасці галасоў перавага аддаецца таму твору, якому аддадзены голас прэзідэнта. Членамі Ганкураўскай Акадэміі ў розны час былі пісьменнікі Альфонс Дадэ, Ж. Рэнар, Роні-старэйшы, Ф. Эрыа, Эрвэ Базен, Луі Арагон і іншыя.
Паводле статута Ганкураўскай прэміі, яна можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз у жыцці. Адзінае выключэнне — пісьменнік Рамен Гары. Першы раз ён стаў лаўрэатам у 1956, а праз 19 гадоў зноў атрымаў прэмію пад імем Эміля Ажара. Гэтая літаратурная містыфікацыя была раскрыта пасля прысуджэння прэміі.
Нароўні з галоўнай прэміяй і паралельнай ёй Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў, Ганкураўская акадэмія таксама прысуджае прэміі за дэбютны раман, паэзію, навелу, біяграфію. З нядаўняга часу Інстытут Францыі ў межах праграмы франкафоніі заснаваў таксама Ганкураўскія прэміі французскім пісьменнікам у шэрагу краін Усходу (Ліван) і Еўропы (Італія, Польшча, Румынія, Сербія).
Remove ads
Лаўрэаты галоўнай прэміі
- 1903 — Джон-Антуан Но
- 1904 — Леон Фрапье
- 1905 — Клод Фарэр
- 1906 — Жан і Жэром Таро
- 1907 — Эміль Мазелі
- 1908 — Франсіс дэ Міёмандр
- 1909 — Марыус-Арэ Леблон
- 1910 — Луі Перго
- 1911 — Альфонс дэ Шатабрыян
- 1912 — Андрэ Савіньён
- 1913 — Марк Элдэр
- 1914 — Адрыян Бертран
- 1915 — Рэне Бенжамен
- 1916 — Анры Барбюс
- 1917 — Анры Малерб
- 1918 — Жорж Дзюамель
- 1919 — Марсель Пруст
- 1920 — Эрнест Перашон
- 1921 — Рэне Маран
- 1922 — Анры Беро
- 1923 — Люсьен Фабр
- 1924 — Т’еры Сандр
- 1925 — Морыс Жэневуа
- 1926 — Анры Дэберлі
- 1927 — Морыс Бедэль
- 1928 — Морыс Канстантэн-Веер
- 1929 — Марсель Арлан
- 1930 — Анры Факанье
- 1931 — Жан Фаяр
- 1932 — Гі Мазелін
- 1933 — Андрэ Мальро
- 1934 — Ражэ Версель
- 1935 — Жозеф Пейр
- 1936 — Максенс ван дэ Меерш
- 1937 — Шарль Пліснье
- 1938 — Анры Труая
- 1939 — Філіп Эрыа
- 1940 — Франсіс Амбрыер
- 1941 — Анры Пура
- 1942 — Марк Бернар
- 1943 — Марыус Гру
- 1944 — Эльза Трыяле
- 1945 — Жан-Луі Бары
- 1946 — Жан Жак Готье
- 1947 — Жан-Луі Кюртыс
- 1948 — Марыс Друон
- 1949 — Рабер Мерль
- 1950 — Поль Кален
- 1951 — Жульен Грак (адмовіўся)
- 1952 — Беатрыс Бек
- 1953 — П’ер Гаскар
- 1954 — Сімона дэ Бавуар
- 1955 — Ражэ Ікор
- 1956 — Рамен Гары
- 1957 — Ражэ Ваян
- 1958 — Франсіс Вальдэр
- 1959 — Андрэ Шварц-Барт
- 1960 — Вінтыла Горыя
- 1961 — Жан Ко
- 1962 — Анна Лангфюс
- 1963 — Арман Лану
- 1964 — Жорж Каншон
- 1965 — Жак Бэрэль
- 1966 — Эдмонда Шарль-Ру
- 1967 — Андрэ П’ейр дэ Манд’ярг
- 1968 — Бернар Клавель
- 1969 — Фелісьен Марсо
- 1970 — Мішэль Турнье
- 1971 — Жак Ларан
- 1972 — Жан Кар’ер
- 1973 — Жак Шэсе
- 1974 — Паскаль Лене
- 1975 — Эміль Ажар (Рамен Гары)
- 1976 — Патрык Грэнвіль
- 1977 — Дыд’е Дэкуа
- 1978 — Патрык Мадыяно
- 1979 — Антанін Мае
- 1980 — Іў Навар
- 1981 — Люсьен Бадар
- 1982 — Дамінік Фернандэз
- 1983 — Фрэдэрык Трыстан"
- 1984 — Маргерыт Дзюрас
- 1985 — Ян Кефелек
- 1986 — Мішэль Гост
- 1987 — Тахар Бенжэлун
- 1988 — Эрык Арсена
- 1989 — Жан Ватрэн
- 1990 — Жан Руо
- 1991 — П’ер Камбеско
- 1992 — Патрык Шамуазо
- 1993 — Амін Маалуф
- 1994 — Дыд’е Ван Кавелер
- 1995 — Андрэй Макін
- 1996 — Паскаль Роз
- 1997 — Патрык Рамбо
- 1998 — Поль Канстан
- 1999 — Жан Эшноз
- 2000 — Жан-Жак Шуль
- 2001 — Жан-Крыстоф Руфен
- 2002 — Паскаль Кіньяр
- 2003 — Жак-П’ер Амет
- 2004 — Ларан Гадэ
- 2005 — Франсуа Веерган
- 2006 — Джанатан Літэл
- 2007 — Жыль Леруа
- 2008 — Атык Рахімі
- 2009 — Мары Нд’яй
- 2010 — Мішэль Уэльбек
- 2011 — Алексіс Жэні
- 2012 — Жэром Ферары
- 2013 — П’ер Леметр
- 2014 — Лідзія Сальвер
- 2015 — Маціяс Энар
- 2016 — Лейла Слімані
- 2017 — Эрык Вюяр
- 2018 — Нікаля Мацье
- 2019 — Жан-Поль Дзюбуа
- 2020 — Эрве Ле Тэлье
- 2021 — Махамед Мбугар Сар
- 2022 — Брыжыт Жыро
- 2023 — Жан-Батыст Андрэа
- 2024 — Камель Дауд
Remove ads
У масавай культуры
У 1951 французскі пісьменнік П’ер Гамара напісаў дэтэктыў «Забойцу — Ганкураўская прэмія». Каб пазбегнуць абвінавачванняў у наўмысным падрыве прэстыжу прэміі, перад тэкстам рамана было змешчана паведамленне: «Усе факты і героі гэтага рамана выдуманыя. Ганкураўская прэмія ўзята толькі таму, што яна найбольш вядомая з усіх літаратурных прэмій, але можна было б з такім жа поспехам замяніць яе любой іншай».
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Ганкураўскай акадэміі (фр.)
- Луков Вл. А.. Гонкуровская премия . Электронная энциклопедия «Современная французская литература» (1 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 16 лістапада 2011.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads