Ганна Аляксееўна Новік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Аляксееўна Новік (25 сакавіка 1914, Аўгустоў — 1997, Вілейка) — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне.

Хуткія факты Ганна Новік, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Аўгустове, цяпер Польшча, у сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Бацька паходзіў з вёскі Варонічы, маці — з вёскі Іжа. З пачаткам Першай сусветнай вайны бацькі вяртаюцца на Вілейшчыну.

Вучылася ў польскай школе. Працавала ў бацькавай кузні. Вывучылася на краўца.

У юнацтве прымае ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. За падпольную дзейнасць і спробу пераходу ў Савецкі Саюз трапляе за краты Вілейскай турмы амаль на тры гады [1]. У 1939 — дэпутат уз’яднальнага Народнага Сходу ў Беластоку. Працавала інспектарам Куранецкага раёна.

У часе Вялікай Айчыннай вайны — партызаніла. Нарадзіла і страціла дачку.

Пасля вайны нараджаецца сын. У 1949 — памірае муж.

Ад 1948 — старшыня калгаса ў Варонічах, старшыня сельсавета, працуе намеснікам начальніка палітаддзела МТС у Крывіцкім раёне. Па стане здароўя вяртаецца ў Варонічы.

Амаль усё жыццё пражыла ў Варонічых. Памерла ў Вілейцы ў 1997 годзе. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках каля вёскі Снежкава.

Remove ads

Творчасць

Вершы на польскай мове пачала друкаваць пяцікласніцай у 1925 годзе ў часопісе вілейскага інспектарата школ.

Пасля вайны друкавалася ў «Полымі»[1], у мясцовым друку.

У 1960 прынята ў Саюз пісьменнікаў.

Максім Танк лічыў Ганну Новік і яе творчасць несправядліва забытымі.[2],[3].

Ушанаванне памяці

Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя Ганны Новік.[4]

Бібліяграфія

  • Мае вёсны. Мн., 1961.
  • Другая сустрэча. Фрагменты аповесці, «Полымя»", 1979.
  • Мая Вілейшчына. Выбранае. Мн., 1996.
  • Барвовае лісце. Вілейка, 2005.

Зноскі

  1. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004
  2. Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «Наша слова», 5 жніўня 2015 года, № 31, стар. 2

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads