Ганна (Люблінскае ваяводства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна (Люблінскае ваяводства)map
Remove ads

Га́нна[1] (польск.: Hanna) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы, за 19 км на поўнач ад Уладавы і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Ганна.

Хуткія факты Ганна, Краіна ...
Remove ads

Назва

Паводле мясцовага падання, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVII стагоддзе Ганна ўвайшла ў склад Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут была пабудавана царква, фундаваная ў 1750 годзе Геранімам Фларыянам Радзівілам.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 года расійскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі[2]. На 1827 год тут было 73 будынкі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 427 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 719 чал.

Славутасці

  • Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)

Галерэя

Зноскі

  1. Rodecki F.B. Obraz jeograficzno-statystyczny Królestwa Polskiego. — Warszawa: Drukarnia Antoniego Gałęzowskiego i Kompanii, 1830.
  2. Kraszewski K. Hanna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 27.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads