Гансала Ігуаін

аргенцінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Гансала Ігуаін
Remove ads

Ганса́ла Хера́рда Ігуаі́н (ісп.: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 снежня 1987, Брэст, Францыя) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018). Гансала нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргенцінскага футбольнага іграка Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за французскі клуб «Брэст». У 2007 годзе Гансала атрымаў аргенцінскае грамадзянства, якое стала другім пасля французскага.

Хуткія факты Гансала Ігуаін, Агульная інфармацыя ...

Ігуаін вядомы сваёй хуткасцю і добрымі забіўнымі здольнасцямі[6].

Remove ads

Клубная кар’ера

«Рывер Плейт»

Гансала распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывер Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 мая ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 года Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілда»[8]. Футбаліст скончыў сезон 2005/06 з пяццю галамі ў дванаццаці матчах[9].

«Рэал»

У снежні 2006 года іспанскі клуб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн еўра, пасля таго як «Рывер Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн еўра. Гансала дэбютаваў у складзе каралеўскага клуба 11 студзеня 2007 года супраць клуба «Рэал Бетыс» у другім раўндзе Кубка Іспаніі.

«Напалі»

Улетку 2013 года Ігуаін перайшоў у «Напалі», дзе стаў асноўным нападнікам.

«Ювентус»

У канцы ліпеня 2016 года турынскі «Ювентус» актывіраваў опцыю выкупа Ігуаіна ў «Напалі» за 90 млн еўра[10].

У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан» на правах арэнды за 18 млн еўра з абавязацельствам выкупу за 36 млн еўра[11].

У студзені 2019 года перабраўся ў арэнду ў лонданскі «Чэлсі», меркавана з тымі жа ўмовамі што і ў «Мілане»: 9 млн еўра за паўгады арэнды і выкуп за 36 млн еўра[12]. Па заканчэнні сезона «Чэлсі» вырашыў не выкупаць нападніка, і Ігуаін вярнуўся ў «Ювентус».

«Інтэр Маямі»

У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Ювентусам» і стаў іграком амерыканскага клуба «Інтэр Маямі»[13]. У кастрычніку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2022[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Ігуаін з’яўляецца адным з трох аргенцінскіх ігракоў, які выступалі за нацыянальную зборную і пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргенціны. Акрамя Гансала такімі ігракамі былі Педра Суарэс Арыка[15] і Канстанцін Урбіета Соса[16]. Першапачаткова Гансала адхіліў заклікі як з боку аргенцінскай, гэтак і з боку французскай нацыянальных каманд[17][18], сцвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасці за якую з краін ён жадаў бы за лепшае гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансала абраў для сябе выступы ў аргенцінскай нацыянальнай зборнай[19].

Remove ads

Дасягненні

Іспанія «Рэал Мадрыд»

Італія «Напалі»

Італія «Ювентус»

Англія «Чэлсі»

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads