Гарадзенскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзенскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — горад Гродна.

Гісторыя
Утварылася па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) на аснове Гарадзенскага і Мерацкага паветаў, спыніла сваё існаванне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795)[1] і была пераўтворана ў Гродзенскі павет Слонімскай губерні[2].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Падзялялася на тры зямлі:
- Гарадзенскую: Гарадзенская, Азёрская, Тэалінская, Гоская, Квасоўская, Мастоўская, Эйсмантаўская, Ліпскай, Краснаборская, Каменская, Індурская, Лунянская, Вялікабераставіцкая, Рачкоўская, Выгерская, Філіпаўская, Праросленская, Віжанская, Еленёўская, Краснапольская, Сейненская, Берніцкая, Янавецкая, Шніборская і Бакалараўская парафіі.
- Ваўкавыскую: складалася з ранейшых парафій, акрамя Ялоўскай, далучанай да Сакольскай зямлі, а таксама Рэплянскай і Ваўпянскай.
- Сакольскую: складалася з астатніх парафій Гарадзенскага павета, акрамя далучаных да Мерацкай зямлі.
Remove ads
Ураднікі
На Вальным сойме было прадстаўлена дзвюма сенатарамі (ваяводам і кашталянам) і шасцю пасламі (два з кожнай зямлі).
- Антоній Сухадольскі (7.3.1794, намінаваны з кашталяна мерацкага — 1795)[3]
- Казімір Вольмер (намінаваны яшчэ ў Гарадзенскім павеце 12.1.1793, прывілей атрымаў 26.10.1793 — 1795)
Зноскі
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Józef Wolff. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads