Гарадзішча-1 (Свір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадзішча-1 (Свір)map
Remove ads

Гарадзішча-1 — помнік археалогіі, гарадзішча ў гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжанне ...

Гарадзішча VI стагоддзя да н.э. — IX стагоддзя н.э. размешчана ў цэнтры пасёлка, на ізаляваным пагорку з вельмі стромкімі схіламі, які ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 12—15 м. Пляцоўка памерам 30×40 м. Усходняя частка пагорка разбурана кар’ерам. Захавалася частка пляцоўкі памерам 12×28 м. У 1976 годзе Яраслаў Звяруга даследаваў 48 м². Культурны пласт да 2,6 м[1].

Пад рэшткамі сярэдневяковага замка, заснаванне якога ў XIII стагоддзі прыпісваецца літоўскаму князю Даўмонту, выяўлены сляды паселішча эпохі ранняга жалеза. Яно не мела абарончых збудаванняў (яго надзейнай аховай з’яўляліся найперш стромкія схілы пагорка)[1].

Драўляны сярэдневяковы замак быў абнесены кальцавым валам вышынёй 3 м. Рэшткі замка ў канцы XVI стагоддзя апісаў польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі[1].

Thumb
Гарадзішча ў пачатку XX стагоддзя

Сярод выяўленых у час раскопак рэчаў найбольш шматлікія ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, скроневыя кольцы, бразготкі, спіралькі, бранзалет, падковападобная фібула і інш. Знойдзены жалезныя нажы, вісячыя, у т.л. цыліндрычныя, замкі, шылы, наканечнікі стрэл, гліняныя і шыферныя прасліцы, каменная форма для ліцця, разнастайныя вырабы з косці (праколкі, ручкі, абоймы і інш.). Кераміка ў ніжнім гарызонце ляпная (штрыхаваная і гладкасценная), у верхнім ганчарная[1].

Thumb
Помнік Стэфану Баторыю

У 1930-я гады на замчышчы пастаўлены помнік у гонар знаходжання там караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя ў 1579 годзе падчас пераможнай выправы на Полацк, які з 1563 года да 1579 года быў акупаваны войскамі Івана Грознага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads