Гарліца шэрая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарлі́ца шэрая[1] Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Гарліца (Berteroa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Беларуская народная назва — грымотнік[1].
Remove ads
Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце простае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае.
Remove ads
Арэал і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[2]. Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках, узлесках і палянах, камяністых россыпах. Цвіце ў маі—верасні.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і меданосная расліна[1]. Пустазелле.
Сінонімы
У адпаведнасці з The Plant List:
- Alyssum incanum L.
- Berteroa incana var. bulgarica Degen & Urum.
- Berteroa incana subsp. stricta Stoj. & Stef.
- Berteroa incana var. trichocarpa Rohlena
- Berteroa stricta Boiss.
- Berteroa viridis Tausch
- Crucifera berteroa E.H.L.Krause
- Draba chaeirifolia Bergeret
- Draba cheiranthifolia Lam.
- Draba cheirifolia Bergius ex DC.
- Draba cheiriformis Lam.
- Draba dasycarpa Bernh.
- Draba himalayensis Klotzsch
- Draba katunica N.Busch
- Draba rivularis Hornem. ex Steud.
- Farsetia incana (L.) R.Br.
- Moenchia incana (L.) Roth
Remove ads
Зноскі
- Berteroa incana (L.) DC.: інфармацыя на сайце Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Икотник серо-зелёный — Berteroa incana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads