Гарчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарча́к звычайны (Rhodeus sericeus) — рыба сямейства карпавых.
Remove ads
Назва
Мяса яго бывае горкім (адсюль назва). Народныя назвы гаркушка, гарчыца і інш.
Апісанне
Даўжыня 4—8, часам да 9,5 см. Па форме нагадвае маленькага карасіка. Цела высокае, сціснутае з бакоў, з няпоўнай бакавой лініяй, буйной луской; бакі серабрыстыя з вузкай зялёна-сіняй палоскай. Галава невялікая, рот паўніжні. Самкі драбнейшыя зв самцоў. У час нерасту самцы стракатыя з чырвонымі спінным і анальным плаўнікамі, у самкі вырастае доўгі яйцаклад.
Пашырэнне
Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўропы і Азіі. Распаўсюджана ў вадаёмах з павольным цячэннем, або стаячай вадой, пясчаным і камністым дном, дзе многа буйных двухстворкавых малюскаў. У невялікай колькасці ёсць амаль ва ўсіх рэках і азёрах Беларусі.
Аселая прыдонная рыба. Трымаецца чародкамі.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца гарчак пераважна фітапланктонам.
Полавая спеласць у 2—3 гады. Нераст вясной і летам. Ікру адкладвае ў мантыйную поласць перлавіц і бяззубак, таму пашырэнне гарчака залежыць ад пашырэння гэтых малюскаў. Плоднасць 100—200 тысяч ікрынак.
Промысел
Прамысловага значэння не мае.
Літаратура
- Гарчак // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Шаўцова Т. Гарчак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads