Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў
Remove ads

Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў[3] (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).

Хуткія факты Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[3]. У 1785—1794 гадах прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса  (руск.) у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[4]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[4]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[4].

Remove ads

Навуковыя працы

Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:

• Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану, ч. 1—2. — СПБ, 1802;
• Правила, принадлежащие к морской геодезии — СПБ, 1804;
• Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла… — СПБ, 1811;
• Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом — СПБ, 1812

і інш.

Remove ads

Памяць

У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты[4].

Зноскі

1. Swartz A. Gavriil Andreevich Sarychev // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Gavriil Andreevich Sarychev // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Сарычев Гавриил Андреевич(недаступная спасылка) // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads