Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў

беларускі савецкі шахматыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Remove ads

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў (28 ліпеня 1912, Мінск — 18 лістапада 1979, Мінск) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1949)[1].

Хуткія факты Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў, Краіны: ...
abcdefgh
8
Thumb
a8 чорная ладдзя
b8 чорны конь
c8 чорны слон
d8 чорны ферзь
e8 чорны кароль
f8 чорны слон
g8 чорны конь
h8 чорная ладдзя
a7 чорная пешка
b7 чорная пешка
c7 чорная пешка
e7 чорная пешка
f7 чорная пешка
g7 чорная пешка
h7 чорная пешка
d5 чорная пешка
d4 белая пешка
c3 белы конь
a2 белая пешка
b2 белая пешка
c2 белая пешка
e2 белая пешка
f2 белая пешка
g2 белая пешка
h2 белая пешка
a1 белая ладдзя
c1 белы слон
d1 белы ферзь
e1 белы кароль
f1 белы слон
g1 белы конь
h1 белая ладдзя
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Дэбют Верасава
Remove ads

Біяграфія

У 1929—1933 гг. працаваў арматуршчыкам і інструктарам па арматуры на будоўлях у Магілёве і Менску, інспектарам Беларускага савета фізкультуры, дырэктарам шахматнай базы Маскоўскага савета прафсаюзаў, станкавым на заводзе стандартных дамоў у Менску. У 1933 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (скончыў у 1939 г.). У 1933—1941 гг. супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх газет. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў працаваў выкладчыкам Мінскага палаца піянераў і Беларускага інстытута фізкультуры.

Удзельнік Другой сусветнай вайны[1]. Добраахвотнікам пайшоў на фронт у ліпені 1941 г., у кастрычніку 1941 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі да сакавіка 1942 г., пасля чаго служыў літаратурным супрацоўнікам армейскай газеты. У пачатку 1944 г. пераведзены ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху. Меў дзяржаўныя ўзнагароды. У ліпені 1944 г. быў залічаны ў апарат Міністэрства замежных спраў БССР, у кастрычніку 1948 г. прыняты ў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук (Масква). У 1940-х і ў 1950-х гг. (з перапынкам) кіраваў шахматна-шашачнай секцыяй, потым федэрацыяй шахмат пры спарткамітэце БССР. Кандыдат гістарычных навук з 1951 года[1]. У 1952 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1950-я гады ўзначальваў Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежжам[1], пазней выкладаў у Мінскім інстытуце замежных моў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—59[1].

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[2].

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіён Мінска па шахматах у 1933, 1935, 1939 гг.[3], у 1946 г. падзяліў 1—2-е месцы з Р. Гарэнштэйнам[4]. Шасціразовы чэмпіён Беларусі[1] — у 1936, 1939, 1941, 1956, 1958 і 1963 гг. (у 1956 г. падзяліў 1—2-е месцы з Б. Гальдэнавым)[5]. Майстар спорту СССР па шахматах з 1937 г. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар Сістэмы Верасава  (руск.) (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5). Пэўны час займаўся складаннем шахматных задач.

Асноўныя спартыўныя вынікі

Больш інфармацыі Год, Турнір ...
Remove ads

Узнагароды

Памяць

З 1990-х гадоў у Мінску рэгулярна праводзяцца Мемарыялы Верасава (турніры па гульні ў шахматы). У кастрычніку 2012 г. быў праведзены Кубак па рашэнні шахматных кампазіцый на прызы бюлетэня «Альбино», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Верасава.

Зноскі

  1. Вересов Гавриил Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.
  2. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads