Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (1 мая 1875, Смалявічы — 25 студзеня 1960, Алма-Ата) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).
Remove ads
Біяграфія
Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў Смалявічах[3] Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных:
- Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954—1960.
- Шестьдесят лет у телескопа. — М.: Детгиз, 1959.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн Леніна (1953)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945)
- Прэмія імя Вільдэ Парыжскай акадэміі навук (1909)
- Прэмія Рускага астранамічнага таварыства (1909)
- Медаль Французскага астранамічнага таварыства (1912)
- медалі
Памяць
Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.
Зноскі
- Тихов Гавриил Адрианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 12 кастрычніка 2023.
- Станцыя Вітгенштэйнская
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads