Гваздзік травянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гваздзік травянка
Remove ads

Гваздзік травянка[1] (Dianthus deltoides) від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Гваздзік травянка, сардэчнік, сярдзечнік[2], іскра, некерко[3], іскаркі, палявыя слёзкі[3][4], махрэ[5][6].

Апісанне

Шматгадовая шызаватая або зялёная травяністая расліна. Мае тонкае паўзучае карэнішча, якое ўтварае дзярнінкі з кветканосных і бясплодных парасткаў. Сцябло ўзыходзячае, з кароткім шурпатым апушэннем, 10—40 см вышынёй. Лісце супраціўнае, па краях і сярэдняй жылцы пакрыта жорсткім апушэннем, тупое; ніжняе — падоўжана лапаткападобнае, верхняе — лінейнае. Кветкі правільныя, двухполыя, адзінкавыя, радзей — па дзве — тры, 5-пялёсткавыя. Пялёсткі зубчастыя, чырвоныя, з кольцам пурпуровых плям. Плод каробачка. Цвіце ў чэрвені — верасні. Утварае натуральныя гібрыды з гваздзіком барадатым (Dianthus barbatus)[7].

Remove ads

Распаўсюджанне

Натуральна гваздзік травянка расце на лугах Еўропы і Заходняй Азіі[8][9][10]. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны ў змешаных лясах, на лугах, лясных палянах і ўзлесках. Як садовая расліна вырошчваецца па ўсім свеце. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы[11].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
  6. Flora Europaea: Dianthus deltoides
  7. Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads