Генадзь Мікалаевіч Праневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Мікалаевіч Праневіч (нар. 3 кастрычніка 1950, в. Жарабковічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 26 красавіка 2017) — беларускі літаратурны крытык, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па праблеме ўзаемасувязі сярэднявечнай і новай беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна[1]. Працаваў токарам на Брэсцкі завод «Газаапарат», рабочым у «Аблміжкалгаспраекце» у Брэсце[1].
Скончыў у 1974 годзе беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. У 1976—1978 гадах выкладчык беларускай і рускай літаратуры, намеснік дырэктара Брэсцкага СГПТВ-65 будаўнікоў. У 1978—1980 гадах на партыйнай рабоце[1].
У 1983 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1983—2017 гадах выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, дацэнт, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства[1].
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Літаратура сярэдневяковай Беларусі і станаўленне класічнай мастацкай традыцыі ў паэзіі Янкі Купалы». У 2000 годзе скончыў дактарантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі[1].
Стажыраваўся ў 1999 і 2002 гадах у Інстытуце польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў)[1].
У 1994—2004 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення Грамадскай арганізацыі «Фонд імя Льва Сапегі»[1]. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы ў 1995 годзе.
Памёр 26 красавіка 2017 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: літаратура сярэднявечнай Беларусі, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах, біяграфія і погляды Льва Сапегі[1].
Бібліяграфія
- Старажытная беларуская літаратура: вучэбна-метадычны комплекс. Брэст, 2005.
- Леў Сапега: Жыццё дзеля Ай чыны. Віцебск, 2003.
- Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў і вобраз беларускага нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы. Брэст, 1993.
- Удзел у калектыўных працах
- Вялікі канцлер Вялікага княства: (да 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі). Мінск, 2007; 2008.
- Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2007.
- Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў. Брэст, 2003.
- Беларуская літаратура: падручнік для 10-га класа. Мінск, 1997.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads