Генадзь Мікалаевіч Праневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Мікалаевіч Праневіч (нар. 3 кастрычніка 1950, в. Жарабковічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 26 красавіка 2017) — беларускі літаратурны крытык, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па праблеме ўзаемасувязі сярэднявечнай і новай беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна[1]. Працаваў токарам на Брэсцкі завод «Газаапарат», рабочым у «Аблміжкалгаспраекце» у Брэсце[1].
Скончыў у 1974 годзе беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. У 1976—1978 гадах выкладчык беларускай і рускай літаратуры, намеснік дырэктара Брэсцкага СГПТВ-65 будаўнікоў. У 1978—1980 гадах на партыйнай рабоце[1].
У 1983 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1983—2017 гадах выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, дацэнт, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства[1].
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Літаратура сярэдневяковай Беларусі і станаўленне класічнай мастацкай традыцыі ў паэзіі Янкі Купалы». У 2000 годзе скончыў дактарантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі[1].
Стажыраваўся ў 1999 і 2002 гадах у Інстытуце польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў)[1].
У 1994—2004 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення Грамадскай арганізацыі «Фонд імя Льва Сапегі»[1]. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы ў 1995 годзе.
Быў вядоўцам і арганізатарам многіх літаратурных і культурніцкіх імпрэзаў у Брэсце з удзелам беларускай творчай інтэлігенцыі.
Вершы Генадзя Праневіча друкаваліся ў мясцовай перыёдыцы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Народнай Волі», гадавіку «Скарыніч», калектыўных зборніках «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» (1999), «3 прыродай зліўшыся душой…» (2001), а таксама ў перакладзе на рускую мову (калектыўны зборнік «Белой Вежи свет», 2005).
Завяршаў працу над манаграфіяй, прысвечанай «Слову аб палку Ігаравым», рыхтаваўся да абароны дактарату.
Раптоўна памёр 26 красавіка 2017 года пасля праблем з сэрцам. Пахаваны на могілках пад Брэстам у Малых Косічах.
Меў сына Аляксея і дачку Кацярыну, якая спявае і стварае музыку пад творчым псеўданімам PRANA.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Кірункі даследаванняў: літаратура сярэднявечнай Беларусі, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах, біяграфія і погляды Льва Сапегі[1], праблема аўтарства «Слова аб палку Ігаравым».
Бібліяграфія
- Старажытная беларуская літаратура: вучэбна-метадычны комплекс. Брэст, 2005.
- Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны. Віцебск, 2003.
- Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў і вобраз беларускага нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы. Брэст, 1993.
- Удзел у калектыўных працах
- Вялікі канцлер Вялікага княства: (да 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі). Мінск, 2007; 2008.
- Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2007.
- Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў. Брэст, 2003.
- Беларуская літаратура: падручнік для 10-га класа. Мінск, 1997.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads