Генры Фрэнсіс Кэры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генры Фрэнсіс Кэры
Remove ads

Генры Фрэнсіс Кэры (англ.: Henry Francis Cary; 6 снежня 1772, Гібралтар — 14 жніўня 1844, Лондан) — англійскі пісьменнік.

Хуткія факты Генры Фрэнсіс Кэры, Асабістыя звесткі ...

Яго пераклад «Боскай камедыі», выкананы белым вершам, лічыцца адным з лепшых. Таксама ён напісаў шэраг крытыка-біяграфічных нататкаў пра старафранцузскіх і англійскіх паэтаў, надрукаваных ананімна ў «London Magazine», і перакладаў творы Арыстафана і Піндара.

Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. У 1796 годзе Кэры прыняў англіканскае пасвячэнне і пазней быў памочнікам бібліятэкара ў Брытанскім музеі. Пераклад «Пекла» выйшаў у 1805-06, уся «Боская камедыя», пад назвай «Адкрыццё» (англ.: The Vision), або «Пекла, Чысцец і Рай» —- у 1814 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Henry Francis Cary // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads