Георгій Іванавіч Пятроў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Іванавіч Пятро́ў[3] (руск.: Георгий Иванович Петров; 31 мая 1912 — 13 мая 1987) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і аэрадынамікі, доктар тэхнічных навук (1950), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Хуткія факты Георгій Іванавіч Пятроў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Пінега (Архангельская вобласць Расіі). Жыў з бацькамі ва Уладзіміры, Іванава-Вазнясенску[4]. У 1928 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў вучнем ткача на фабрыцы «8 Марта», займаўся ў аэраклубе і вучыўся на курсах падрыхтоўкі у ВНУ[4]. У 1930 годзе паступіў на вучобу на фізіка-матэматычны (механіка-матэматычны) факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1935 годзе. З 1934 года, яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце, пачаў працу пад кіраўніцтвам акадэміка С. А. Чаплыгіна ў лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытуа (ЦАГІ)[5]. У 1935—1941 гадах займаў у ЦАГІ пасады інжынера, старшага інжынера, намесніка начальніка лабараторыі, начальніка групы[4][5]. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў групай у Лётна-даследчым інстытуце ў годзе Жукоўскі, з 1942 года вярнуўся ў ЦАГІ. У лістападзе 1944 года Г. І. Пятроў перайшоў працаваць у НДІ-1 (сучасны Даследчы цэнтр імя М. У. Келдыша). У 1944—1952 гадах займаў пасаду начальніка аддзела філіяла Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання[5]. У 1953 годзе ўзначаліў лабараторыю № 4 НДІ-1, у 1961—1966 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуцы[5]. З 1965 па 1973 год Г. І. Пятроў на пасадзе наноў створанага Інстытута касмічных даследаванняў, у 1973—1987 гадах — загадчык аддзела касмічнай газадынамікі інстытута. У 1987 годзе перайшоў у Інстытут праблем механікі Акадэміі навук СССР[4].

Адначасова з навуковай дзейнасцю, Г. І. Пятроў з 1952 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1955 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3].

Памёр Г. І. Пятроў 13 мая 1987 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар прац па прыкладной газавай дынаміцы, касмічнай аэрадынаміцы, цеплафізіцы. У час Вялікай Айчыннай вайны палепшаныя па рэкамендацыях Г. і. Пятрова выхлапныя патрубкі былі ўжытыя на самалётах Як-3 і Ла-5 і дазволілі павялічыць хуткасць гэтых знішчальнікаў. Прымаў удзел у распрацоўцы метадаў цеплавой абароны першых савецкіх касмічных апаратаў. Адзін са стваральнікаў новага навуковага напрамку — касмічнай газавай дынамікі. Распрацаваў аптычныя метады візуальнага вывучэння паветраных пластоў. Займаўся даследаваннем распаўсюджання механічных хваль у глейкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фізічныя ўмовы распаду ламінарнага цячэння і інш.

Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта.

Remove ads

Узнагароды

Ушанаванне памяці

  • У 1988 годзе ў Маскве на будынку Даследчага цэнтра імя М. У. Келдыша ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У 1997 годзе Расійскім Нацыянальным камітэтам па тэарэтычнай і прыкладной механіцы заснавана Прэмія імя акадэміка Г. І. Пятрова[6].
  • У 2012 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага, пры ўваходзе ў памяшканне на кафедру аэрамеханікі і газавай дынамікі механіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].
Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads