Георгій Васілевіч Сысоеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Васілевіч Сысоеў (нар. 17 кастрычніка 1919, г. Волагда, Расія — 5 студзеня 2010, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968).

Хуткія факты Георгій Васілевіч Сысоеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1919 года ў Волагдзе ў дваранскай сям’і[2]. Паводле яго ўласных словаў яго продкі былі з галандскай дынастыі Брантаў, якіх Пётр I запрасіў у Расію і за верную службу падараваў маёнтак пад Волагдай. Бацька Георгія Сысоева быў мастаком. Бацькі былі рэпрэсаваны ў 1937 годзе[3][4].

У 1938 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу і паступіў на архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Да 1941 года паспеў скончыць тры курсы[3].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Да 1945 года ён праслужыў тэхнікам-будаўніком у ваенна-будаўнічым атрадзе.[3]

У верасні 1945 года пасля дэмабілізацыі Сысоеў паступіў на 3-і курс Ленінградскага інстатута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. У 1949 годзе з адзнакай абараніў дыпломны праект «Музей абароны г. Ленінграда».[3]

У далейшым ён працаваў у інстытуце «Ленакадэмпраект», дзе браў удзел у аднаўленні Аляксандраўскага палаца ў г. Пушкіне і галоўнага будынка Пулкаўскай абсерваторыі, а таксама шэрагу іншых праектаў[3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года[5].

У студзені 1952 года з жонкай ён пераехаў у Мінск. У Мінску Сысоеў пачаў працаваць у інстытуце «Белдзяржпраект» спачатку галоўным архітэктарам праектаў, а затым і кіраўніком майстэрні. Першай яго працай стаў драўляны кінатэатр «Вясёлка» ў парку Чалюскінцаў, пабудаваны ў тым жа 1952 годзе. Праект атрымаў прэмію на Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве[4]. У 1952—1964 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 1958 годзе са скульптарам Заірам Азгурам ён прыняў удзел у конкурсе на праект помніка «Змагарам за Савецкую ўладу ў Магілёве» і атрымаў першую прэмію[3].

У 1960 годзе Сысоеў перайшоў на працу ў інстытут «Мінскпраект» на пасаду кіраўніка майстэрні[2]. У «Мінскпраекце» разам з Сяргеем Мусінскім і іншымі мінскімі архітэктарамі праектаваў цэлы шэраг аб’ектаў, уключаючы будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў. У студзені 1966 года па даручэнні Міністэрствы гандлю СССР Сысоеў узначаліў архітэктурнае праектаванне ў ізноў створаным інстытуце «Белдзіпрагандаль»[3].

У 1966 годзе ён стаў галоўным архітэктарам праекта па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[6]. За ўдзел у гэтым праекце ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3].

З 1971 года Сысоеў ізноў працаваў у «Мінскпраекце», дзе стварыў і ўзначаліў аддзел перспектыўнага праектавання.

У 19901994 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Беларускім саюзе архітэктараў. Георгій Сысоеў памёр 5 студзеня 2010 года ў Мінску[7].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Жылы дом па праспекце Незалежнасці, 76[d]
Thumb
Будынкі ў мікрараёне «Усход-1», спраектаваныя Сысоевым
Thumb
Гасцініца «Мінск»
Thumb
Будынак Мінгарвыканкама
Thumb
Корпус спартыўна-трэніровачных залаў Інстытута культуры
Thumb
Дом з крамай «Кветкі»

Галоўныя работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей»[d], «Кветкі»[d], «Сілуэт», «Сінтэтыка»[d], «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 19551964), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай плошчы (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (Берасцянская вуліца, 17  (ВД) і 24  (ВД); 19651972), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой[5], помніка-бюста С. І. Грыцаўцу ў Мінску (скульптар З. Азгур, 1956), помніка К. С. Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобласці (скульптар С. Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1979, 1985). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за стварэнне архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта, прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за праектаванне і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў новых серый у Мінску, дыплом і прэмія СА СССР на Усесаюзных аглядах дасягненняў савецкай архітэктуры (1977, 1981)[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads