Георгій Кірылавіч Казлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій Кірылавіч Казлоў
Remove ads

Гео́ргій Кіры́лавіч Казло́ў (19 снежня 1902 (1 студзеня 1903), с. Селяхі, Гродзенская губерня Расійская імперыя[1] — 21 снежня 1970, Ленінград) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1944).

Хуткія факты Георгій Кірылавіч Казлоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Казлова на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

У Чырвонай Арміі — з 1918 года. З 1920 года — член УКП(б) / КПСС.

У час Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце.

У 1921 скончыў пяхотныя камандныя курсы (1921). Удзельнік падаўлення Кранштацкага мецяжу[2].

Пасля Грамадзянскай вайны — камандзір узвода, камандзір роты.

У 1924 скончыў Ваенна-пяхотную школу, у 1933 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

З 1933 года — начальнік аператыўнага аддзялення штаба дывізіі.

З 1934 года — камандзір стралковага палка.

З 1938 года — выкладчык Ваенна-транспартнай акадэміі[3].

З 1940 года — начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі арміі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба арміі, камандзір 27-й стралковай дывізіі (24.09.1941 — 08 жніўня 1942) — начальнік штаба 26-й арміі.

3 мая 1942 года прысвоена званне генерал-маёр.

З 23 мая 1944 па 6 сакавіка 1945 г. — камандуючы 19-й арміяй[4] на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах. Вёў баявыя дзеянні ў Карэліі, у 1944 — пераслед праціўніка на Кандалакшскім кірунку, прымаў удзел у Усходне-Памеранскай аперацыі.

У лютым 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнант.

На пасадзе намесніка камандуючага 39-й арміяй, удзельнічаў у вайне з Японіяй.

У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба.

Займаў пасады намесніка камандуючага арміяй, начальніка штаба Прыморскай, Беламорскай (лістапад 1948 — чэрвень 1951) і Паўночнай (чэрвень 1951 — красавік 1952) ваенных акруг.

З 1952 года — начальнік кафедры, з сакавіка 1953 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі тылу і транспарту.

З 1965 года — у запасе.

Remove ads

Сачыненні

Крыніца — электронныя каталогі РНБ

  • Козлов Г. К. В лесах Карелии: [Воен.-ист. очерк боевых действий войск 7-й армии Сев. фронта]. — М.: Воениздат, 1963. — 128 с. — 22 000 экз.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads