Селяхі (Чэрнінскі сельсавет)
вёска ў Чэрнінскім сельсавеце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Селяхі́[2] (трансліт.: Sieliachi, руск.: Селяхи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Павел Ягмін.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
- 119 сялянскіх душ (1858)
- 293 жыхары (1905)
- 15 двароў, 97 жыхароў (1921)
- 88 жыхароў (1959)
- 70 жыхароў (1970)
- 8 гаспадарак, 39 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
- Георгій Кірылавіч Казлоў (1903—1970) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads