Георгій Паўлавіч Кандрусевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Паўлавіч Кандрусевіч (нар. 12 снежня 1978[2], Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Баскетболам пачаў займацца ў 16 гадоў у мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. У 2000 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту.
Гульнявая кар’ера: РТІ-РШВСМ / РТІ-АЗАА / РТІ (1996—2001), РТІ-АЗАА-2 (1999), «Бротна» (Боснія і Герцагавіна, 2001/02), «Гродна-93» (2002/03), РШВСМ (2003/04)[3], «Віталюр» (2004—2006), АЗАА (2006—2008), «Фера-ЗНТУ» (Украіна, 2008—2012). Скончыў кар’еру гульца летам 2012 года.
Трэнерская кар’ера: «Свіслач» (другі трэнер, 2012/13), «Цмокі-Мінск-2» (2013—2019), «Цмокі-Мінск-рэзерв» / «Мінск-рэзерв» (2019—2024), «Ленкарань» (Азербайджан, з 2024)[4][5][6]. У 2013—2018 і 2021—2024 гадах — галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі (U-20)[7][8]. Заваяваў з ёй сярэбраныя медалі Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[9].
Remove ads
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Чэмпіён Беларусі (3): 2002/2003, 2004/2005, 2005/2006.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2007/2008.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 1996/1997, 1997/1998, 1999/2000, 2003/2004, 2006/2007.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны (2): 2009/2010, 2011/2012.
Чэмпіён лігі Херцэг-Босна чэмпіянату Босніі і Герцагавіны (1): 2001/2002.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2002.
Уладальнік Кубка Украіны (1): 2009/2010.
Фіналіст Кубка Украіны (1): 2011/2012.
У якасці трэнера
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2013/2014.
Remove ads
Зноскі
- Heorhi Kandrusevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ПОРТРЕТ. Георгий Кондрусевич: музыкант от баскетбола(недаступная спасылка)
- Георгий Кондрусевич. Остановка в шаге от мечты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 26 жніўня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads