Георгій Паўлавіч Лапато

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Паўлавіч Лапато (23 жніўня 1924, в. Азершчына, Гомельская губерня — 13 лютага 2003, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт АН СССР (1979), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1991), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Георгій Паўлавіч Лапато, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1952). З 1959 года галоўны інжынер, з 1964 года начальнік СКБ, з 1965 года начальнік праектнага бюро Мінскага завода вылічальных машын імя Арджанікідзэ, з 1969 г. дырэктар НДІ ЭВМ. У 1987—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік НДІ ЭВМ, у 1992—1993 гадах дырэктар Навукова-інжынернага цэнтра «Нейракампкамп’ютар». Адначасова ў Інстытуце сучасных ведаў: прарэктар, загадчык кафедры, прафесар.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне распрацоўкі і ўкаранення ў прамысловасць ЭВМ сямейства «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы і персанальных камп’ютараў на базе мікраэлектронікі, а таксама стварэння вылічальных комплексаў і сістэм, перыферыйнага абсталявання для ЭВМ, вытворчасці тэхнічных сродкаў і метадаў аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Галоўны канструктар ЭВМ «Мінск-1», вылічальнай сістэмы «Мінск-222», сістэмы калектыўнага карыстання «Нарач», шэрагу вазімых ЭВМ, вылічальных комплексаў спецыяльнага прызначэння.

Аўтар больш за 120 навуковых прац і 46 вынаходстваў.

Remove ads

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1970 г. за стварэнне сямейства універсальных электронных вылічальных машын другога пакалення тыпу «Мінск» і асваенне іх серыйнай вытворчасці.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Леніна (1983), «Знак Пашаны» (1966), медалямі[6].

Асноўныя працы

• Организация вычислительного процесса в сети теплообработки данных // Управляющие системы и машины. 1987. № 1.
• Единый технологический процесс разработки и производства ЭВМ на БИС // Актуальные проблемы развития вычислительной техники. М., 1988.
• Персонально-профессиональные ЭВМ. М.: Высшая школа, 1988 (в соавт.).
• Вычислительная техника в Белоруссии // Информационные технологии и вычислительные системы. 1997, № 1.
Remove ads

Зноскі

1. Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицахКиев: 1995. — С. 209. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8

2. Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТМ.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 96. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5

3. Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТМ.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 97. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5

4. Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицахКиев: 1995. — С. 210–211. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8

5. Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицахКиев: 1995. — С. 211. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads