Георгій (Каніскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій (Каніскі)
Remove ads

Георгій Каніскі (9 (20) лістапада 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — 2 (13) лютага 1795) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменнік.

Хуткія факты Георгій, Архіепіскап Магілёўскі, Мсціслаўскі і Аршанскі ...

У 1993 годзе архіепіскап Георгій быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы[2].

Remove ads

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай лаўры. У 17451755 гадах выкладчык, прафесар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і паслядоўнік прафесараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасвячоны на епіскапа Магілёўскага (Беларускага).

Thumb
Архірэйскі палац у Магілёве, узведзены па заказу архіепіскапа

У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысідэнтаў, якая была перакладзена на еўрапейскія мовы як узор абароны верацярпімасці.

Г. Канінскі звяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расійскіх імператрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыццё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расію (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім епіскапам у выгнанні.

Вярнуўся пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіепіскап Каніскі абраны ў Сінод. Намаганнямі Г. Каніскага была арганізавана праваслаўная Мінская епархія.

Аўтар «Мемарыяла аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Збору павучальных слоў», «Запісак аб тым, што ў Расіі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзённіку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. Сабраў т.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакументы з архіва Калегіі замежных спраў Расіі.

Remove ads

Памяць

У снежні 1992 года ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіепіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мемарыяльная дошка.

У жніўні 1993 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні патрыярха Аляксія II архіепіскап Георгій праслаўлены (кананізаваны) у ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы. Яму складзеныя служба і акафіст. Святкаванне царкоўнай памяці свяціцеля адбываецца 13 / 26 лютага — у дзень яго праведнага спачыну, і 24 ліпеня / 6 жніўня — у дзень яго праслаўлення[2].

Remove ads

Беларускія пераклады

Драму «Уваскрэсенне мёртвых» на беларускую мову пераклаў Анатоль Брусевіч[3]

Зноскі

  1. Георгій Каніскі. Уваскрэсенне мёртвых // Тэрмапілы № 13, 2009. — С. 239—257.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads