Георг (граф Корфскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георг (граф Корфскі)
Remove ads

Георг Грэчаскі і Дацкі (грэч. Γεώργιος της Ελλάδας; 24 чэрвеня 1869, Корфу, Грэцыя — 25 лістапада 1957, Сен-Клу, Парыж) — член грэчаскай каралеўскай сям’і, які стаяў на чале аўтаномнага Крыта (1897). Прынц Candia (Прынц Вострава Крыт).

Хуткія факты прынц Георг, граф Корфскі, Вярхоўны камісар Крыцкай дзяржавы ...

Другі сын караля Грэцыі Георга I. У маладосці адыгрываў досыць важную палітычную і сацыяльную ролю ў Грэцыі. Георг прайшоў курс навучання ў флоце Даніі і Расіі, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Афінах у 1896 годзе. У 18981906 гадах прынц быў кіраўніком Крыцкай дзяржавы.

Ён выступаў супраць грэчаскага палітыка Элефтэрыяса Венізеласа і яго ідэі Эназіса (далучэння Крыта да Грэцыі); пацярпеўшы няўдачу, прынц быў вымушаны пакінуць сваю пасаду, што расцаніў як асабісты правал. Пакінуўшы палітыку, Георг з’ехаў у Францыю, дзе ажаніўся з Марыі Банапарт. Пражываючы ў Парыжы, Георг стаў выконваць абавязкі пасла Грэцыі.

У час Першай сусветнай вайны ён выкарыстоўваў сваю пасаду, каб атрымаць тэрытарыяльныя кампенсацыі для сваёй краіны ў абмен на ўдзел Грэцыі ў вайне на баку саюзнікаў. Аднак яго высілкі былі марнымі, таму што кароль Георг аддаў перавагу захаванню нейтралітэту. У 1917 годзе знаёмства прынца і яго жонкі з Арыстыдам Брыянам зрабіла Георга кандыдатам на грэчаскі трон. Сам прынц не імкнуўся стаць каралём, у выніку прастол заняў адзін з яго пляменнікаў. Сустрэча жонкі прынца Марыі з Зігмундам Фрэйдам у 1925 годзе значна змяніла іх жыццё. Да самай смерці Георг быў афіцыйным прадстаўніком Грэцыі ў Францыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Georgios zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, Prince of Greece and Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads