Герань крывяна-чырвоная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герань крывава-чырвоная[1] (Geranium sanguineum) — від кветкавых раслін сямейства гераніевыя (Geraniaceae).
Remove ads
Назва
Герань крывяна-чырвоная, воўча стапа, дубровіца, мужчынскі залатнічок[2][3], дуброўка лясная[2], вцер[4].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20 −50 см з вузлаватым карэнішчам і відэльца-разгалінаванымі сцебламі, пакрытымі доўгімі адхіленымі валасінкамі. Сваю назву гэты від атрымаў з-за таго, што аснова сцеблаў і ніжняе лісце да восені чырванеюць. Лісце размяшчаецца на хвосціках, ліставая пласцінка па абрысах пупышкападобная або круглявая, глыбока-пальчата-паасобная, з 5-7 часткамі, падзеленымі ў сваю чаргу на больш дробныя, лінейныя дзелькі. Кветкі размяшчаюцца на доўгіх кветканосах, звычайна па адной. Пялёсткі малінава-чырвоныя, выемкавыя, даўжынёй 15-20 мм, у два разы даўжэй чашалісцікаў. Цвіце летам.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Расце на ўзлесках, у зарасніках кустоў, на сухіх схілах.
Таксанамія
Від Герань крывяна-чырвоная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань крывяна-чырвоная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Remove ads
Значэнне
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads