Гераніевыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гераніевыя[1] (Geraniáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку геранекветныя.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Травы і паўкусты (мала), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, асабліва шмат на поўдні Афрыкі і па гарах трапічнага пояса; нешматлікія ў Аўстраліі.
Батанічнае апісанне

Лісце вельмі рознае, суцэльнае і круглае або рассечанае.
Кветкі ў большасці буйныя і прыгожыя, ярка афарбаваныя, правільныя і няправільныя. Тычынак у асноўным 10, пялёсткаў 5, за выключэннем прадстаўнікоў роду Dirachma, у якіх іх 8. Тычынкі размешчаны ў два круга, адзін супраць чашалісцікаў, іншы супраць пялёсткаў. Завязь часцей за ўсё з 5 лопасцямі і 5 гнёздамі, верхняя. Плод прадстаўляе сабой каробачку з захаванымі чашалісткамі, якая раскрываецца па-асабліваму, ад ніжняй часткі да верхняй[2]. Кветаложа часта ўдаецца больш-менш паміж долямі плоду.
Remove ads
Значэнне і прымяненне
Гераніевыя вядомыя як прыгожыя садовыя расліны з яркімі буйнымі кветкамі; сапраўдных гаючых, не лічачы ужыванняў ў народным лекаванні, паміж імі няма.
Класіфікацыя
Раннія класіфікацыі
Сямейства Гераніевыя вылучалася ўжо ў ранніх класіфікацыях насенных раслін. Па Бентаму і Гукеру, яно складалася з 7 кален (або трыб):
- Geranieae. Кветкі правільныя, пяціпялёсткавыя, пяць плодзікаў (сямянкі) з доўгімі хвастамі. Роды: Biebersteinia — 3 сярэднеазіяцкіх віды, Monsonia — 12 афрыкана-азіяцкіх відаў, Sarcocaulon — 3 афрыканскіх віды, герань (Geranium), бусельнік (Erodium).
- Pelargonieae. Кветкі няправільныя, са шпорцам. Два роды — пеларгонія (Pelargonium), са 170 афрыканскімі і ўсходнімі відамі і мноствам садовых разнавіднасцяў (часта сустракаецца на вокнах у дамах і ілжыва называецца геранню); настурка (Tropaeolum) з 35 паўднёваамерыканскімі відамі.
- Limnantheae
- Vmanieae
- Wendtieae
- Кіслічныя — Oxalidaceae
- Бальзамінавыя — Balsaminaceae
Ужо тады два апошніх калена звычайна вылучалі ў самастойныя сямействы.
Сучасны падыход
Паводле дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN) у сямейства ўваходзяць пяць родаў[3]:
- Erodium — Бусельнік
- Geranium — Герань
- Hypseocharis
- Monsonia
- Pelargonium — Пеларгонія
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), сямейства ўключае 841 від у 7 родах [4]:
- California Aldasoro, C.Navarro, P.Vargas, L.Sáez & Aedo [5]
- Erodium L'Hér. — Бусельнік
- Geranium L. — Герань
- Hypseocharis J.Rémy
- Monsonia L.
- Pelargonium L'Hér. — Пеларгонія
- Sarcocaulon Sweet
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- Список родов семейства Гераниевые на сайте GRIN Архівавана 18 лістапада 2004. (англ.) (Праверана 10 верасня 2009)
- theplantlist (1 жніўня 2013).
- Anales Jard. Bot. Madrid 59(2): 213. 2002 [2001 publ. 2002]
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads