Гераічны век антарктычных даследаванняў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гераі́чны век антаркты́чных даследава́нняў (англ.: Heroic Age of Antarctic Exploration) — тэрмін, прыняты ў англамоўнай гістарыяграфіі для абазначэння шэрагу экспедыцый у рэгіён Антарктыкі, арганізаваных на мяжы XIX стагоддзя і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя, якія выкарыстоўвалі сабачыя запрэжкі ў якасці асноўнага віду транспарту[1]. Асноўнай іх мэтай было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса і тэрытарыяльны падзел узбярэжжаў і ўнутраных раёнаў невядомага мацерыка, вывучэнне яго фізічных, кліматычных і геалагічных умоў. Аднак некаторым экспедыцыям, якія мелі дадзеныя мэты, не ўдалося нават дасягнуць антарктычнага ўзбярэжжа.

У перыяд 1897—1922 гадоў Антарктыка апынулася ў цэнтры міжнароднай увагі: за чвэрць стагоддзя было праведзена 16 экспедыцый з васьмі краінах, у тым ліку ў Бельгіі і Японіі, якія не ўваходзілі да пачатку ХХ стагоддзя ў лік вядучых палярных дзяржаў[2]. Пра прычыны ажыятажу Эпслі Чэры-Гарард пісаў так:
|
Экспедыцыі «гераічнага веку» выкарыстоўвалі тэхналогіі XIX стагоддзя: драўляныя ветразна-паравыя караблі малога танажу для дастаўкі каманды, сабачыя запрэжкі для руху па ледавіку, і, збольшага, навыкі выжывання эскімосаў, прыстасаваныя для патрэб еўрапейцаў. З прычыны абмежаванасці даступных рэсурсаў і рыштунку поспех кожнай экспедыцыі ў гэтых умовах залежаў толькі ад прадуманасці транспартнай стратэгіі і лагістычных талентаў кіраўніка. Гэта таксама азначала, што кожная экспедыцыя праходзіла ў экстрэмальных умовах, не маючы сувязі з навакольным светам, і патрабуючы ад удзельнікаў выкарыстання ўсіх інтэлектуальных і фізічных сіл[4]. У выніку, ахвярамі заваявання Паўднёвага полюса сталі 19 чалавек.
Асноўнымі вынікамі «гераічнага веку» стала комплекснае даследаванне Антарктычнага мацерыка, дасягненне паўднёвага геаграфічнага і магнітнага палюсоў, складанне першых карт узбярэжжаў мацерыка, вялікі комплекс геаграфічных, кліматалагічных і біялагічных дадзеных, якія стварылі базу для вывучэння мацерыка сучаснымі тэхнічнымі сродкамі[5].
Варта зазначыць, што ў XIX стагоддзі адбыліся дзве буйныя экспедыцыі, якія часам адносяць да гераічнага веку: экспедыцыя Белінсгаўзена—Лазарава і экспедыцыя Роса.
Remove ads
Спіс экспедыцый: 1819—1922
Варта мець на ўвазе, што дадзеныя, змешчаныя ў секцыі «Кароткае апісанне», у мінімальнай ступені тычацца вынікаў навуковай працы, і ўкладу ў розныя галіны навукі, зробленага пералічанымі экспедыцыямі. Дадзеныя пра гэта павінны ўтрымлівацца ў адпаведных артыкулах.
У спіс не ўключаны плаванні кітабояў, а таксама некалькі малавядомых шырокай публіцы экспедыцый, правядзенне якіх сарвалася па шэрагу прычын.
Спіс
Remove ads
Ахвяры экспедыцый «гераічнага веку»
Ад наступстваў фізічных і псіхічных траўмаў, атрыманых у экспедыцыях, неўзабаве пасля вяртання памерлі чатыры чалавекі:
- Харлуў Клоўстат, урач экспедыцыі, сканаў у 1900 годзе ад нявысветленых прычын[68].
- Ёрген Петэрсен, першы памочнік на «Паўднёвым Крыжы», сканаў у 1900 годзе падчас вяртання ў Аўстралію[68].
- Бертрам Армітэдж, удзельнік экспедыцыі на «Німрадзе», застрэліўся 12 сакавіка 1910 года[69].
- Ялмар Ёхансен , каюр экспедыцыі Амундсена, застрэліўся 9 студзеня 1913 года[70].
Remove ads
Гл. таксама
- Тэрытарыяльны падзел Антарктыды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads