Герберт Маркузэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герберт Маркузэ
Remove ads

Герберт Маркузэ (ням.: Herbert Marcuse; 19 ліпеня 1898, Берлін - 29 ліпеня 1979, Штарнберг) — нямецкі і амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік Франкфурцкай школы.

Хуткія факты Герберт Маркузэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Берліне. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў нямецкую армію. У 1918 Маркузэ становіцца членам салдацкага Савета, які прымаў удзел у Лістападаўскай рэвалюцыі і сацыялістычным паўстанні «Саюза Спартака» (будучай Камуністычнай партыі Германіі). Змова кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі з рэакцыйнымі коламі вышэйшага нямецкага генералітэту і вестка пра забойства фрайкорами Розы Люксембург і Карла Лібкнехта, прымусілі яго пакінуць СДПГ, у шэрагах якой ён быў у канцы вайны. Разам з тым, Маркузэ, у адрозненне ад большасці будучых прадстаўнікоў Франкфурцкай школы, захаваў сувязь з арганізаваным рабочым рухам. Пасля атрымання ступені доктара літаратуры ў 1922 годзе ва Універсітэце Фрайбурга некаторы час прапрацаваў у кніжнай краме ў Берліне. У 1928 годзе ён вяртаецца ў Фрайбург, каб працягнуць вывучэнне філасофіі пад кіраўніцтвам філосафа-экзістэнцыяліста Марціна Хайдэгера.

Затым зазнаў уплыў фрэйдызму і марксізму і стаў працаваць у Інстытуце сацыяльных даследаванняў (Institut für Sozialforschung) пры універсітэце Франкфурта-на-Майне разам з Тэадорам Адорна і Максам Хоркхаймерам.

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 амаль усе члены інстытута, у тым ліку і Маркузэ, эмігруюць у ЗША. Для яго было вялікай непрыемнасцю даведацца, што значная частка нямецкай інтэлігенцыі, у тым ліку яго былы настаўнік Хайдэгер, прыняла нацызм. «Франкфуртцы» былі аднымі з тых, хто прынёс у Амерыку еўрапейскія традыцыі ў адукацыі. Створаная імі ў Нью-Ёрку «Новая школа сацыяльных навук» дзейнічае і цяпер (2007). Маркузэ звяртаецца да даследавання псіхалогіі калектыву і асобы, яго цікавіць, як грамадства можа дэфармаваць асобу.

Пасля 1945 Маркузэ працуе ў Германіі экспертам амерыканскай разведкі з дэнацыфікацыі. Ён шмат часу высвятляў, ці можна таго ці іншага чалавека лічыць нацыстам па перакананні, нацыстам дзеля кар'еры (як гэта зрабіў яго былы настаўнік Хайдэгер, які ўступіў у НСДАП, не жадаючы расстацца з прафесарскім крэслам), ці ж нацыстам, якія сталі такім па прынцыпе «усе ўступалі і я ўступаў». Пасля таго як дэнацыфікацыя пачала згортвацца і разгарэлася халодная вайна, Маркузэ пайшоў з разведкі. Але за гэты час ён паспеў папрацаваць з каласальнай колькасцю дакументаў. Асабліва яго зацікавіла савецкая прапагандысцкая і ідэалагічная літаратура. Па ёй Маркузэ напісаў кнігу «Савецкі марксізм», дзе было выкладзена падрабязнае апісанне савецкага марксізму-ленінізму і яго крытыка, як з пункту гледжання класічнага марксізму, так і з пункту гледжання Франкфурцкай школы.

Remove ads

Зноскі

1. Wolin R. Herbert Marcuse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Herbert Marcuse // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Маркузе Герберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Catalog of the German National Library Праверана 11 ліпеня 2024.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads