Герхард Герцберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герхард Герцберг
Remove ads

Герхард Герцберг (ням.: Gerhard Herzberg; 25 снежня 1904, Гамбург3 сакавіка 1999) — канадскі фізік.

Хуткія факты Герхард Герцберг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гамбургу ў сям'і Альбіна Герцберга і Элы Бібер. Рана застаўся без бацькі, выхоўваўся маці, якая для ўтрымання сям'і працавала прыбіральшчыцай. Вучыўся ў тэхналагічным інстытуце Дармштата, Гётынгенскім і Брыстальскім універсітэтах. Выкладаў у тэхналагічным інстытуце Дармштата (з 1930 года). У 1935 годзе быў вымушаны пакінуць Германію (з-за шлюбу з яўрэйкай) і пераехаць у Канаду, у 1935—1945 гг. прафесар універсітэта Саскачэван. З 1945 года прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. З 1949 г. кіраўнік аддзела тэарэтычнай фізікі Нацыянальнага навукова-даследчага савета Канады (Атава). Прэзідэнт Канадскай асацыяцыі фізікаў (1956). Віцэ-прэзідэнт міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі (1957—1963).

Remove ads

Нобелеўская прэмія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads