Герхард Рыхтэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герхард Рыхтэр (ням.: Gerhard Richter; нар. 9 лютага 1932, Дрэздэн) — нямецкі жывапісец. Яго творы захоўваюцца ў калекцыях найбуйнейшых музеяў Еўропы. У 2005 годзе ён займаў 1-е месца ў штогадовым спісе часопіса «Капітал» — самыя дарагія і паспяховыя майстры сучаснага нямецкага жывапісу. Стаяў ля вытокаў зараджэння напрамку капіталістычнага рэалізму.
Remove ads
Біяграфія
Герхард Рыхтэр нарадзіўся ў Дрэздэне ў 1932 годзе. У 1961 годзе эміграваў у Заходнюю Германію. Першая выстаўка Герхарда Рыхтэра адбылася ў 1963 годзе ў Дзюсельдорфе. У 1967 годзе яго творчасць была адзначана прэстыжнай прэміяй junger westen. У 1972 годзе Рыхтэру выпала прадстаўляць Германію на Венецыянскай біенале. Упершыню за ўвесь час існавання біенале цэлы павільён быў аддадзены аднаму мастаку. У тым жа 1972 годзе Рыхтэр прыняў удзел у касельскай Дакуменце. У 1973 годзе — першая персанальная выстаўка ў Злучаных Штатах. У 1981 годзе Герхард Рыхтэр стаў лаўрэатам прэміі імя Арнольда Бодэ. У 1985 годзе мастак становіцца лаўрэатам прэміі імя Оскара Какошкі. З гэтага моманту работы мастака можна сустрэць ва ўсіх найбуйнейшых выставачных залах свету. 2002 год — рэтраспектыва «Творчасць за сорак гадоў» у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. На выстаўцы было прадстаўлена 188 экспанатаў. Цяпер жыве ў Кёльне.
Remove ads
Зноскі
- Gerhard Richter
- Wainwright L. S. Gerhard Richter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- https://www.workwithdata.com/person/gerhard-richter-1932 Праверана 2 снежня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads