Глыбокае (возера, Краснаярскі край)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глыбо́кае (руск.: Глубо́кое) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, у басейне ракі Пясіна.
Возера размешчана за Палярным кругам, у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр, на захадзе плато Путарана. Плошча паверхні 136 (143[1]) км². Даўжыня возера 43[2] км, найбольшая шырыня 5[2] км. Найбольшая глыбіня каля 200[2] м, сярэдняя — 16 м. Плошча вадазбору 4400[1] км². Жыўленне возера змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня[2].
Праз возера працякае рака Глыбокая і злучае яго з возерам Мелкае. У Глыбокае ўпадаюць рэкі Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads