Троцкі павет (Польская Рэспубліка)

павет міжваеннай Польскай Рэспублікі і Сярэдняй Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia

Троцкі павет (Польская Рэспубліка)
Remove ads

Тро́цкі павет (польск.: Powiat trocki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, у 19201922 гадах — Сярэдняй Літвы, а пасля — Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Трокі.

Хуткія факты Троцкі павет, Краіна ...

Да Першай сусветнай вайны Троцкі павет уваходзіў у склад Віленскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921 годзе без афіцыйнага акту Троцкі павет быў аб’яднаны з Віленскім паветам у адзін Віленска-Троцкі павет[1]. Аднак яшчэ ва ўрадавых дакументах, у тым ліку ў Законе ад 6 красавіка 1922 года аб далучэнні Віленшчыны да Польшчы, ён фігураваў як самастойная адзінка[2]. Паводле іншых звестак, аб’яднанне адбылося паміж 1923 і 1924 гадамі[3].

Remove ads

Дэмаграфія

У снежні 1919 года ў Троцкім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель пражывала 92 831 чалавек. На яго тэрыторыі знаходзіўся 1231 населены пункт, з якіх 6 мелі звыш 1000 жыхароў. Найбуйнейшым быў горад Трокі з 1886 жыхарамі[4].

Адукацыя

У 1919/1920 навучальным годзе ў Троцкім павеце дзейнічалі 68 усеагульных школ, у якіх навучалася 3920 дзяцей і працавалі 94 настаўнікі[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads