Маруна багнавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маруна багнавая
Remove ads

Маруна багнавая, Гольнік[1][2] (Galium uliginosum) — від травяністых раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі. Этымалогія: лац.: uliginosum — «багнавы»[3]

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5-30(60) см, далікатныя, з тонкімі карэнішчамі. Ствалы 4-кутыя, грубыя. Лісце размешчана ў мутоўках, звычайна па 6. Пласціны ад вузка-эліптычных да зваротналанцэтных, 3-16 × 1-3 мм, глянцавыя, са шчаціністымі вяршынямі, шурпатыя, ніжнія паверхні апушаныя ўздоўж цэнтральнай жылкі, края цэлыя са шчаціністымі валасінкамі. Суквецці — даволі шматкветкавыя парасонікі ў верхніх пазухах. Кветаножкі 1-5 мм. Кветкі: вяночкі формы кола з бела-зялёным адценнем 1.5-3 мм шырынёй, 4-лопасцевыя; чашачкі адсутнічаюць; тычынак 4, пылавікі жоўтыя. Плады 2-дольныя, дробназярністыя, голыя, карычневыя. Цвіценне і плоданашэнне — май-жнівень.

Remove ads

Распаўсюджанне

Азія (Кітай, Манголія, Расія, Арменія, Грузія, Турцыя); Еўропа (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чэхія, Харватыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ірландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Іспанія, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Сербія (у тым ліку Косава і Ваяводзіна), Швецыя, Украіна). Засяляе гідратэхнічныя лугі, балоты, гразь вясной, канавы, часам сухія лугі на схілах пагоркаў, абочыны і газоны.

Ва Украіне расце на балотах, у забалочаных лясах і на лугах у Карпатах, лесастэпе і на поўначы стэпу[2].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads