Морыц Саксонскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Морыц Саксонскі
Remove ads

Граф Морыц Саксонскі (ням.: Hermann Moritz Graf von Sachsen; 28 кастрычніка 1696, Гослар — 30 лістапада 1750, Шамбор) — французскі палкаводзец, маршал Францыі (1744), галоўны маршал Францыі (1747).

Хуткія факты Морыц Саксонскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і служба

Морыц Саксонскі — пазашлюбны сын караля польскага і курфюрста саксонскага Аўгуста Моцнага ад Аўроры фон Кёнігсмарк.

У 14 гадоў быў адпраўлены бацькам служыць пад начальствам Яўгенія Савойскага ў вайне за іспанскую спадчыну. Браў удзел у баявых дзеяннях супраць французаў у Фландрыі. У 1711 годзе атрымаў тытул графа саксонскага[8]. У 1719 годзе бацька аддаў пад яго начальства нямецкі полк, і малады Морыц здолеў набыць павагу старэйшых праведзенымі ў ім паляпшэннямі, асабліва ў плане страявой падрыхтоўкі і мушкетнага агню.

Калі каля 1720 года ў Еўропе наступіла зацішша, Морыц аддаўся распуснаму жыццю, якое не спынілася і з пераходам яго ў французскую армію, але не замінала яму займацца сур’ёзным вывучэннем матэматыкі, фартыфікацыі і наогул ваеннай справы. Абранне яго герцагам курляндскім не адбылося з прычыны процідзеяння Расійскай імперыі, якая асцерагалася яго шлюбу з герцагіняй-удавой Ганнай Іаанаўнай.

З асаблівым адрозненнем дзейнічаў ён у вайне, выкліканай спрэчкамі аб польскім прастоле. Але ў поўнай сіле яго правадырскі талент выявіўся толькі ў вайне за аўстрыйскую спадчыну, пры аблозе і штурме Прагі (1741) і ўзяцці Эгера (1742), а таксама пры ваенных дзеяннях у паўднёвым захадзе Германіі. Насуперак інтрыгам зайздроснікаў Людовік XV у сакавіку 1744 года ўзвёў Морыца ў званне маршала Францыі і даручыў яму камандаванне французскай арміяй у Фландрыі.

Тут пад уплывам поглядаў на ваеннае мастацтва, якія панавалі тады, Морыц ператварыўся ў вельмі асцярожнага галоўнакамандуючага, які старанна пазбягаў бітваў і пераважна займаўся аблогамі крэпасцей; але ў кампаніях 1745—1747 гадоў, калі ён ужо цалкам самастойна камандаваў арміяй, прызначанай для заваявання аўстрыйскіх Нідэрландаў, маршал шукаў бітваў у адкрытым поле і, нягледзячы на цяжкую хваробу (вадзянку), атрымаў перамогі пры Фантэнуа (1745), Ракуры (1746) і Лаўфельдэ (1747). У гэту вайну талент Морыца выявіўся ў поўнай сіле; ён быў узведзены ў званне галоўнага маршала.

Пяру Морыца належыць выдатны трактат пра вайну і ваенную справу («Reveries»), які служыў у XVIII стагоддзі галоўнай крыніцай для вывучэння ваеннага мастацтва. У гэтым сачыненні нямала думак, якія значна апярэдзілі век Морыца (ідэя аб агульнаабавязковай вайсковай павіннасці; фарміраванні легіёнаў — самастойных тактычных адзінак — з 3 родаў зброі, зброі, зараджанай з казны; узмацненні агню пяхоты, замене хлеба сухарамі і капялюшоў каскамі).

Паколькі Морыц быў пратэстантам, яго пахавалі не ў Парыжы, а ў Страсбуры, у царкве Святой Фамы (галоўнай лютэранскай царкве горада). Раскошная грабніца Морыца Саксонскага служыць адной з мясцовых славутасцей.

Яго сувязь з актрысай Адрыянай Лекуўрор і яе атручанне суперніцай ляглі ў аснову сюжэту п’есы Э. Скрыба і оперы «Адрыяна Лекуўрор». Адна з незаконнанароджаных дочак Морыца стала бабуляй пісьменніцы Жорж Санд.

Remove ads

У мастацкай літаратуры

Морыц Саксонскі — адна з галоўных дзеючых асоб рамана «Сын Аўроры» — другога з дылогіі «Кроў Кёнігсмаркаў» французскай пісьменніцы Жульеты Бенцоні (першы раман дылогіі — «Аўрора» — распавядае пра яго маці — Аўрору фон Кёнігсмарк).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads