Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (снукер)
Remove ads

Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2011 і PartyCasino.com Players Tour Championship Grand Final 2011 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2010/2011, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2011 года на арэне Гелікс у Дубліне, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...
Thumb
Пераможца турніру Шон Мёрфі.

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Рыкі Уолдэна (4:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:3), Мэцью Стывенса ў паўфінальным матчы (4:0), а ў фінальным паядынку разграміў Мартына Гоўлда з лікам 4:0. Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой дзявяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва ў сезоне (пасля перамог на Усі Класік ў чэрвені і на адкрытым чэмпіянаце Бруге 2010 года).

Remove ads

Прызавыя грошы

PartyCasino.com спансаваў дэбютны розыгрыш Гранд-фіналу PTC. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх пераможца атрымаў £60,000.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...

Рэйтынгавыя ачкі

Гранд-фінал PTC 2011 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса і German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
Remove ads

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2011 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC і пры гэтым згулялі не менш, чым на шасці турнірах серыі. Па ім жа быў утвораны і пасеў гульцоў на турніры.

Дзін Цзюньхуэй і Джон Хігінс увайшлі ў топ-24 рэйтынгу PTC, заняўшы ў ім дзясятае і дванаццатае месцы адпаведна, аднак згулялі менш, чым на шасці турнірах, і не атрымалі права выступаць у Гранд-фінале. У выніку Джэрард Грын і Джо Джогія, якія займалі 25-е і 26-е месцы ў рэйтынгу PTC, патрапілі на выніковы турнір.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-24 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, толькі 12 патрапілі на выніковы турнір. Акрамя Хігінса (лідар сусветнага рэйтынгу) і Дзіна (пяты ў рэйтынгу), у топ-26 рэйтынгу нізкарэйтынгавай серыі не патрапілі яшчэ 10 снукерыстаў з топ-24 сусветнага рэйтынгу: Ніл Робертсан (3-ці ў афіцыйным рэйтынгу і 56-ы ў рэйтынгу PTC), Алістэр Картэр (8-ы і 74-ы), Грэм Дот (9-ы і 33-ці), Роні О’Саліван (10-ы і 31-ы), Марк Ален (11-ы і 39-ы), Пітэр Эбдан (12-ы і 29-ы), Стывен Хендры (13-ы і 107-ы), Джэймі Коўп (14-ы і 31-ы), Марк Кінг (19-ы і 68-ы) і Раян Дэй (20-ы і 66-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-24 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Мартын Гоўлд (26-ы ў афіцыйным рэйтынгу і 13-ы ў рэйтынгу PTC), Лян Вэньбо (27-ы і 12-і), Джэрард Грын (28-ы і 23-ці), Дамінік Дэйл (31-ы і 7-ы), Маркус Кэмбэл (32-гі і 4-ы), Том Форд (33-ці і 9-ы), Энтані Хэмілтан (41-ы і 16-ы), Майкл Холт (43-ці і 11-ы), Бары Пінчэс (50-ы і 3-ці), Джэймі Джонс (52-гі і 19-ы), Джэк Лісоўскі (56-ы і 18-ы) і Джо Джогія (60-ы і 24-ы).

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 40-гадовы Бары Пінчэс. Энтані Хэмілтану і Дамініку Дэйлу падчас турніру было па 39 гадоў, а Марку Дэвісу і Маркусу Кэмбэлу — па 38. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 19-гадовы Джэк Лісоўскі. Джаду Трампу быў 21 год, а Джэймі Джонсу — 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Больш інфармацыі П, Р ...
    Remove ads

    Асноўная сетка

      Першы раўнд
    да 4 перамог
    Другі раўнд
    да 4 перамог
    Чвэрцьфіналы
    да 4 перамог
    Паўфіналы
    да 4 перамог
    Фінал
    да 4 перамог
                                                   
    15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4     1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
    12  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1     15  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2  
      1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
      8  Сцяг Англіі Стывен Лі 3  
    21  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4 8  Сцяг Англіі Стывен Лі 4
    24  Сцяг Англіі Джо Джогія 0     21  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1  
      1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
      22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0  
    22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4     7  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
    23  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2     22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
      22  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4
      4  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 0  
    17  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм П 4  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4
    10  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр А     17  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
      1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4
      13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 0
    14  Сцяг Ганконга Марка Фу 1     3  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 3  
    11  Сцяг Англіі Майкл Холт 4     11  Сцяг Англіі Майкл Холт 4  
      11  Сцяг Англіі Майкл Холт 2
      13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
    19  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 0 5  Сцяг Англіі Джад Трамп 2
    13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4     13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
      13  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4
      2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
    16  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4     6  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4  
    9  Сцяг Англіі Том Форд 2     16  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 0  
      6  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3
      2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4  
    20  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 4 2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4
    18  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1     20  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 0  
    Remove ads

    Фінал

    Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
    Remove ads

    Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

    У 22 матчах Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 13 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 60 серый, што ў сярэднім азначае каля 2.7 паўсоценных серый у матчы.

    Марк Уільямс, Майкл Холт, Мартын Гоўлд і Стывен Лі выканалі па два сэнчуры-брэйкі на турніры. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 11 паўсоценных серый, адна з якіх перавысіла 100 ачкоў. Марк Уільямс выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 143 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Энтані Хэмілтана.

    Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

    Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
    Remove ads

    Статыстыка турніру

    Статыстыка гульцоў

    Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

    Статыстыка паводле краін

    Больш інфармацыі Краіна, 1/12 фіналу ...

    Агульная статыстыка

    Больш інфармацыі 1/12 фіналу, 1/8 фіналу ...
    Remove ads

    Спасылкі

    Remove ads
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads