Грушаўка (Нараўлянскі раён)

вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гру́шаўка[1] (трансліт.: Hrušaŭka, руск.: Грушевка) — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вербавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
фальварак і слабада Грушаўка на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

Фальварак і слабада Грушаўка вядомыя з апошняй чвэрці XVIII ст. Прынамсі, у парэформенны перыяд сярод жыхароў паселішча пераважалі рыма‑каталікі паводле веравызнання. Грушаўка належала галоўчыцкім Горватам. У 1916 годзе жонкай Станіслава Горвата стала італьянская графіня Францішка Анэля Паўленс дэ ла Рохе. Яна загадала паставіць у Грушаўцы крыж, запрасіла біскупа асвяціць месца будучай капліцы. Пабудаваць капліцу да 1917 года не паспелі. Пры савецкай уладзе грушаўцы маліліся па хатах, ездзілі да касцёлу ў Жытомір, пасля сюды таемна наязджалі ксяндзы. Ацалеў стары крыж з касцяным Укрыжаваннем, што ставіла яшчэ пані Францішка Горват. Пад гэтым крыжам пачаліся адкрытыя маленні ў 1988 годзе. Затым быў узведзены касцёл Божае Міласэрнасці, на высокім пагорку пасярод вёскі[2].

Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Галоўчыцкага сельсавета[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads