Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі

рэвалюцыянер, забойца Аляксандра II From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
Remove ads

Ігна́т Яўхі́мавіч Грыняві́цкі (17 чэрвеня 1856, фальварак Басін, Мінская губерня1 (13) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — рэвалюцыянер, член падпольнай рэвалюцыйна-тэрарыстычнай арганізацыі «Народная воля», найбольш вядомы як забойца імператара Аляксандра II.

Хуткія факты Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у складзе вёскі Калінаўка, Клічаўскі раён) у сям’і каталіцкага дробнамаянтковага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гродзенская губерня) у арэнду, а сам служыў аканомам ува ўладаннях Незабыткоўскага на Міншчыне. У 1864 годзе сям’я вярнулася ў Грынявічы Вялікія.

У пачатку чэрвеня 1875 года Ігнат Грынявіцкі скончыў 7-класную гімназію ў Беластоку. У верасні 1875 года паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 года.

Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясціла сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2)[1][2]. Паводле народавольца Льва Ціхамірава  (руск.) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].

У маі 1880 года Грынявіцкі пайшоў з інстытута і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, робіць сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з Андрэем Жалябавым  (руск.), Соф’яй Пяроўскай  (руск.) і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка Антона Барэйшу[4].

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 года ў Ліпецку быў зацверджаны смяротны прысуд імператару Аляксандру II. Выкананне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў было зроблена шэсць замахаў.

Ігнат Грынявіцкі ўваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі імператара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай вуліцы Выбаргскага боку адбыўся сход арганізатараў замаху на Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяр…»

Thumb
Выбух другой бомбы, кінутай Ігнатам Грынявіцкім

1 сакавіка 1881 года другой бомбай (першую бомбу, што параніла казакоў і спыніла экіпаж, кінуў Мікалай Рысакоў), якую кінуў Ігнат Грынявіцкі на набярэжнай Кацярынінскага канала, забіты расійскі імператар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены[5][6][7] . Памёр а 10-й гадзіне вечара ў прыдворным Канюшанным шпіталі. Перад смерцю на пытанні аб імені і званні адказаў «не ведаю».

Thumb
Ігнат Грынявіцкі, пасмяротны здымак

Пасля смерці цела Грынявіцкага доўгі час не было апазнанае. Каб вызначыць асобу «невядомага», быў зроблены фотаздымак. У тэксце прыгавору ў справе «першамартаўцаў  (руск.)» ён фігуруе як «чалавек, які памёр 1 сакавіка, пражываў з падстаўным імем Ельнікава». Галава Грынявіцкага была аднятая і змешчаная ў слоік са спіртам, выстаўленая ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі[8].

Remove ads

Памяць

Thumb
Беларуская эмігранцкая паштоўка «Вялікія дзеячы беларускага Адраджэння» з маляванымі партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Аўтар Мікола Сільвановіч. Германія, 1948.

Уладзімір Караткевіч прысвяціў Грынявіцкаму верш «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)».

З 1975 года па 1998 год імя Грынявіцкага насіў мост у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Цяпер гэта Нова-Канюшанны мост, ён знаходзіцца непадалёк ад месца забойства імператара.

Remove ads

Зноскі

  1. Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
  2. Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с. 2 760 экз.
  3. Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер  (руск.). — Центрархив. Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с. 4 000 экз.
  4. Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
  5. Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс / Ред.-изд. Германъ Гоппи.. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
  6. Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.
  7. Герасімчык В.. Адрэзаная галава Ігната Грынявіцкага(недаступная спасылка). gazeta.arche.by (12 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads