Езва (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́зва[1][2], Езаўка[2] — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Грэза (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6[2] м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай сеткі за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Старая Баяршчына. Упадае ў Грэзу каля вёскі Тартак. Рэчышча Езвы на працягу 14 км ад вытоку каналізаванае[1]. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. У сярэднім і ніжнім цячэнні рака працякае па забалочанай і лясістай мясцовасці.
Каля ракі вёскі Чырвоная Беларусь, Новая Баяршчына 2, Раманяцкая Гута, былая вёска Езва.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads